Уладзімір Жылка
Кароткія біяграфічныя звесткі:
Удадзімір Адамавіч Жылка нарадзіўся ў 1900 г. у вёсцы Макашы Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці. Скончыў гарадское вучылішча ў Міры (1914), вучыўся ў Багародзіцкім агранамічным вучылішчы (Тульская губерня), у беларускай гімназіі ў Дзвінску, з 1923 г. быў залічаны на гісторыка-філалагічны факультэт Карлава універсітэта ў Празе. У 1926 г. вярнуўся на радзіму. На пачатку 1930 г. арыштаваны і асуджаны на 5 гадоў высылкі. Праз 3 гады (1.3.1933) хворы на сухоты паэт памёр.
З'яўляўся адным з арганізатараў і актыўным сябрам пражскай філіі "Маладняка". У 1928 г. быў выключаны з літаратурна-мастацкага аб'яднання.
З вершамі пачаў выступаць у 1920 г. У Вільні былі выдадзены паэма "Уяўленне" (1923) і зборнік вершаў "На ростанях" (1924), у Мінску - зборнік вершаў "З палёў Заходняй Беларусі" (1927).
Выступаў таксама як перакладчык і крытык.
Warning: include() [function.include]: URL file-access is disabled in the server configuration in /home/litaratura/domains/litaratura.belarushosting.org/public_html/zylka/index.php on line 44
Warning: include(http://litaratura.belarushosting.org/reklama.php) [function.include]: failed to open stream: no suitable wrapper could be found in /home/litaratura/domains/litaratura.belarushosting.org/public_html/zylka/index.php on line 44
Warning: include() [function.include]: Failed opening 'http://litaratura.belarushosting.org/reklama.php' for inclusion (include_path='.:/usr/local/lib/php') in /home/litaratura/domains/litaratura.belarushosting.org/public_html/zylka/index.php on line 44
|