Алесь Жук
Кароткія біяграфічныя звесткі:
Нарадзіўся 1.4.1947 г. у вёсцы Клешаў Слуцкага раёна Мінскай вобласці ў сям'і служачага. У 1970 г. скончыў аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта БДУ. Працаваў у рэдакцыях выдавецтва "Мастацкая літаратура", часопісаў "Маладосць", "Полымя", у сакратарыяце СП Беларусі.
З першымі апавяданнямі выступіў у рэспубліканскім друку ў 1965 г. Выдаў кнігі прозы "Асеннія халады" (1972), "Паляванне не на старых азёрах" (1975), "Зоркі над палігонам" (1977), "Не забывай мяне" (1978), "Па саннай дарозе" (1979), "Паўстанак вяртання" (1981), "Паляванне на Апошняга Жураўля" (1982), "Праклятая любоў" (1990), "На дазорнай сцяжыне" (1990) і інш.
Працуе таксама як перакладчык і сцэнарыст. Па матывах аповесці "Паляванне на Апошняга Жураўля" разам з А.Дударавым напісаў п'есу (твор мае тую ж назву, што і аповесць).

|