Віцебская вобласцьГродненская вобласцьБрэсцкая вобласцьМенская вобласцьГомельская вобласцьМагілёўская вобласць
Рэсурсы сайту

   Галоўная старонка

   Багдановіч Максім
   Багрым Паўлюк
   Багушэвіч Францішак
   Барадулін Рыгор
   Баршчэўскі Ян
   Броўка Пятрусь
   Брыль Янка
   Будны Сымон
   Быкаў Васіль
   Бядуля Змітрок
   Вісліцкі Ян
   Гарун Алесь
   Гарэцкі Максім
   Гілевіч Ніл
   Гурыновіч Адам
   Гусоўскі Мікола
   Дудараў Аляксей
   Дунін-Марцінкевіч Вінцэсь
   Жук Алесь
   Жылка Уладзімір
   Зарэцкі Міхась
   Каліноўскі Кастусь
   Караткевіч Уладзімір
   Каратынскі Вінцэсь
   Колас Якуб
   Крапіва Кандрат
   Куляшоў Аркадзь
   Купала Янка
   Лучына Янка
   Макаёнак Андрэй
   Марашэўскі Каятан
   Матукоўскі Мікола
   Мележ Іван
   Мрый Андрэй
   Панчанка Пімен
   Полацкая Ефрасіння
   Полацкі Сімяон
   Рымша Андрэй
   Скарына Францыск
   Сматрыцкі Мяцелій
   Сыракомля Уладзіслаў
   Танк Максім
   Тураўскі Кірыла
   Філіповіч Афанасій
   Цётка (Алаіза Пашкевіч)
   Цяпінскі Васіль
   Чорны Кузьма
   Шамякін Іван
   Ядвігін Ш.
   Янішчыц Яўгенія

   E-mail

 

Нашы сябры:
Беларускі Моладзевы Рух у Амэрыцы

Светапогляд
 

За намі назіраюць:

 
  
 
Кірыла Тураўскі

Кірыла Тураўскі


Кароткія біяграфічныя звесткі:

     Нарадзіўся ў Тураве каля 1130 года ў сям'і багатых мяшчан. Атрымаў выдатную для свайго часу адукацыю. Пастрыгся ў манахі ў адным з манастыроў роднага горада. Быў тураўскім епіскапам. Памёр каля 1182 года.

     Пiсьменнiк-прапаведнiк, выдатны майстар аратарскай прозы, царкоўны дзеяч XII ст. Кiрыла Тураўскi быў адным з самых адукаваных людзей свайго часу. Ён выдатна ведаў Святое Пiсанне, класiчную вiзантыйскую рыторыку i паэтыку, валодаў многiмi мовамi. Праведнае жыццё, адукаванасць, красамоўства зрабiлi iмя царкоўнага дзеяча вядомым яшчэ ў маладосцi. У творчай спадчыне асветнiка - аповесцi, малiтвы, "словы", павучаннi, пасланнi, каноны, якiя вызначаюцца ўзнёсласцю, лiрызмам, эмацыянальна вытанчанай мовай. Да нашых дзён захавалася 8 "слоў"- пропаведзей ("Слова на свята Вялiкдзень", "Слова на вербнiцу", "Слова на ўшэсце" i iнш.), некалькi аповесцей-прытчаў i казанняў ("Прытча пра чалавечую душу i цела", "Аповесць пра беларызца i манаства", "Казанне пра чарнарызскi чын"), два каноны, каля трох дзесяткаў вершаў i малiтваў. У творах К. Тураўскага адлюстроўваюцца багаслоўска-фiласофскiя i грамадска-этычныя погляды пiсьменнiка, тлумачыцца сiмволiка многiх бiблейскiх кнiг, уздымаюцца праблемы духоўнай дасканаласцi суайчыннiкаў. Праз бiблейскi змест прасочваюцца думкi не толькi аб радасцях чалавечага жыцця, харастве навакольнай прыроды, аўтар таксама задумваецца аб недахопах дзяржаўнага ладу. К. Тураўскi праяўляў асаблiвы клопат пра духоўную дасканаласць суайчыннiкаў. У "Прытчы пра чалавечую душу i цела" (цi "Слове пра сляпога i кульгавага") пiсьменнiк выкарыстоўвае ў якасцi сюжэта евангельскае апавяданне пра руплiвага гаспадара. Пасадзiўшы вiнаград, ён паставiў ля варот двух вартаўнiкоў: сляпога i кульгавага. "Калi хто з маiх ворагаў захоча абакрасцi вiнаграднiк, то кульгавы ўбачыць, а сляпы пачуе. Калi ж хто-небудзь з iх захоча ўвайсцi ў вiнаграднiк, то кульгавы, не маючы ног, не зможа прайсцi ўсярэдзiну; сляпы ж, калi i ўвойдзе, то, заблудзiўшыся, у прорве разаб'ецца", - так разважае гаспадар. На самой справе ўсё адбылося iнакш. Сляпы i кульгавы, аб'яднаўшы свае сiлы (сляпы нёс кульгавага, а кульгавы паказваў дарогу), самавольна трапiлi ў сад i прысвоiлi чужое дабро. Гаспадар, даведаўшыся пра здзейсненае, загадаў прагнаць "злачынцаў". К. Тураўскi ў вобразе сляпога паказаў чалавечую душу, у вобразе кульгавага - цела. Гаспадар - Бог, стваральнiк свету - карае сляпога i кульгавага, выганяючы iх з саду. Гэтым самым аўтар сцвярджае думку аб адказнасцi чалавека перад Богам i пакараннi за грахi. Высокамастацкiя аратарскiя творы К. Тураўскага склалi залаты фонд старажытнай лiтаратуры. Яны на працягу многiх стагоддзяў карысталiся вялiкай папулярнасцю, памнажалiся i разыходзiлiся ў сотнях рукапiсных спiсаў. Менавiта пагэтаму нашы продкi называлi асветнiка Златавустам, параўноўваючы яго са славутым аратарам i майстрам красамоўства IV ст. н. э.

Прытча пра душу і цела

Кароткі змест:

     Пачынаецца прытча са сцвярджэння неабходнасці разумець святое пісанне, бо "яно і душу чыстую стварае, і пакорлівасць розуму надае, і сэрца на добрае скіроўвае".
     У "зачыне" расказваецца, як нейкі дамавіты чалавек пасадзіў вінаград, абгарадзіў яго, пакінуўшы ўваход, зрабіў вароты, аднак не закрыў іх. Вырашыў даверыць сцерагчы вінаград сляпому і бязногаму. Сляпы вінаград не ўбачыць, а бязногі да яго не дойдзе.
     У "тлумачэнні" Кірыла Тураўскі раскрывае сэнс алегарычных вобразаў. Чалавек дамавіты - Бог, што стварыў рай. Агароджа - страх перад грахом і судом Божым, сцяна - закон, запавет. Бязногі - цела чалавечае, сляпы - яго душа.
     Сляпы і бязногі змовіліся парушыць загад свайго гаспадара, паспытаць слодыч вінаграду. Бязногі сеў на сляпога, паказваючы яму дарогу.
     Гаспадар даведаўся, што вінаград абкрадзены, і загадаў прагнаць ад варотаў бязногага і сляпога. У "выкрыцці граху" аўтар згадвае Адама, які быў выгнаны з раю за тое, што дакрануўся да забароненага. Тлумачыць, як трэба разумець, чаму гаспадар загадаў прывесці сляпога, сцерагчы яго ў пэўным месцы, пакуль ён сам не з'явіцца да вінаграду і не пакліча бязногага. Тады і адбудзецца суд над абодвума. Кірыла Тураўскі заклінае верыць у другое прышэсце Хрыста, калі ўваскрэснуць мёртвыя і кожнаму будзе дадзена па заслугах. У канцы прытчы аўтар яшчэ раз тлумачыць алегарычныя вобразы і змест расказанага.


 
design by:Зьміцер Чырэц                                      copyright©: Зьміцер Чырэц, 2005г. E-mail:litaratura@gmail.com. Усе правы абаронены.