Warning: include() [function.include]: URL file-access is disabled in the server configuration in /home/litaratura/domains/litaratura.belarushosting.org/public_html/skaryna/index.php on line 15

Warning: include(http://litaratura.belarushosting.org/top.php) [function.include]: failed to open stream: no suitable wrapper could be found in /home/litaratura/domains/litaratura.belarushosting.org/public_html/skaryna/index.php on line 15

Warning: include() [function.include]: Failed opening 'http://litaratura.belarushosting.org/top.php' for inclusion (include_path='.:/usr/local/lib/php') in /home/litaratura/domains/litaratura.belarushosting.org/public_html/skaryna/index.php on line 15

Warning: include() [function.include]: URL file-access is disabled in the server configuration in /home/litaratura/domains/litaratura.belarushosting.org/public_html/skaryna/index.php on line 16

Warning: include(http://litaratura.belarushosting.org/meny.php) [function.include]: failed to open stream: no suitable wrapper could be found in /home/litaratura/domains/litaratura.belarushosting.org/public_html/skaryna/index.php on line 16

Warning: include() [function.include]: Failed opening 'http://litaratura.belarushosting.org/meny.php' for inclusion (include_path='.:/usr/local/lib/php') in /home/litaratura/domains/litaratura.belarushosting.org/public_html/skaryna/index.php on line 16

Warning: include() [function.include]: URL file-access is disabled in the server configuration in /home/litaratura/domains/litaratura.belarushosting.org/public_html/skaryna/index.php on line 17

Warning: include(http://litaratura.belarushosting.org/counter.php) [function.include]: failed to open stream: no suitable wrapper could be found in /home/litaratura/domains/litaratura.belarushosting.org/public_html/skaryna/index.php on line 17

Warning: include() [function.include]: Failed opening 'http://litaratura.belarushosting.org/counter.php' for inclusion (include_path='.:/usr/local/lib/php') in /home/litaratura/domains/litaratura.belarushosting.org/public_html/skaryna/index.php on line 17
Францыск Скарына

Францыск Скарына


Кароткія біяграфічныя звесткі:

      Пад канец XV ст. у большасці еўрапейскіх дзяржаў наступіў новы перыяд у развіцці іх гісторыі і культуры, які прыйшоў на смену среднявеччу. Эпоху тую сталі называць Адраджэннем, або Рэнесансам. Гэта быў вялікі прагрэсіўны пераварот у гісторыі чалавецтва. У эканамічным, палітычным, ідэалагічным і культурным жыцці ўсяго еўрапейскага свету адбыліся надзвычайныя змены, выкліканыя ломкай старых феадальных адносін і зараджэннем новых, капіталістычных, узмацненнем буржуазнай праслойкі грамадства.
     З Адраджэннем, або Рэнесансам, цесна звязаны гуманізм - сістэма поглядаў, кірунак грамадскай думкі, вядучая ідэйная плынь часу, якая аформілася ў эпоху Адраджэння і склала ідэалагічную аснову яе прагрэсіўнай культуры, яе літаратуры і мастацтва. Гуманізм - з'ява вельмі складаная і далёка не аднародная, спецыфічная ў розных краінах. Слова "гуманізм" лацінскага паходжання і ў перакладзе азначае чалавечы, чалавечны. У шырокім сэнсе - гэта светапоглядная пазіцыя, якая сцвярджае высокую годнасць чалавека, ставіць дабро крытэрыем грамадскага прагрэсу, абараняе ідэалы справядлівасці, чалавекалюбства, свабоды і дасканаласці асобы. У вузкім канкрэтна-гістарычным сэнсе гуманізм - культурны рух эпохі Адраджэння, выкліканы глыбокімі зменамі ў эканамічным і палітычным жыцці Еўропы перыяду распаду феадалізму і зараджэння капіталістычнага спосабу вытворчасці. Менавіта гуманістычныя ідэі, гуманістычны рух стаў адной з крыніц Рэфармацыі. Гуманісты праклалі дарогу для першых змагароў Рэфармацыі падрывам аўтарытэту каталіцкай царквы, а тыя шырока выкарыстоўвалі іх дасягненні ў абгрунтаванні сваіх поглядаў. Вялікае значэнне для Рэфармацыі і яе ідэолагаў мелі крытычныя штудыі тэкстаў Старога і Новага Запаветаў, выкананыя выдатнымі гуманістамі. У XV-XVI стст. склаліся эканамічныя, сацыяльна-палітычныя і ідэалагічныя перадумовы для станаўлення культуры Адраджэння ў Вялікім княстве Літоўскім: рост гарадоў, развіццё таварна-грашовай гаспадаркі, павелічэнне гандлёва-рамесніцкага насельніцтва, ажыўленне грамадска-палітычнага жыцця ў горадзе, узмацненне сацыяльна-класавай барацьбы ў вёсцы, змены ў светапоглядзе перадавой часткі феадалаў, палітычная цэнтралізацыя і дзяржаўна-прававая стабілізацыя грамадства, фарміраванне беларускай народнасці і нацыянальнай самасвядомасці, актывізацыя і пашырэнне кантактаў з краінамі Заходняй і Цэнтральнай Еўропы, гуманістычны і рэфармацыйны рух, секулярызацыя духоўнага жыцця.
     Хоць Беларусь, як сцвярджае У.М. Конан, была ў сацыяльна-эканамічных адносінах перыферыяй тагачаснай Еўропы - тут не паспелі сфарміравацца элементы раннебуржуазнага грамадства, якія доўгі час лічыліся бадай што адзінай сацыяльнай перадумовай Адраджэння. Аднак беларуска-летувіска-польскі рэгіён XVI ст. добра ўпісваўся ў тагачасную еўрапейскую культуру, хоць і не знаходзіўся ў эпіцэнтры яе развіцця.
     Дынамічнае грамадскае жыццё Беларусі XVI - першай паловы XVII ст. паўплывала на фарміраванне духоўнай культуры. У гэты перыяд культурнае развіццё і грамадская свядомасць Беларусі дасягнулі такога ўзроўню, пры якім сталі магчымы не толькі асіміляцыя дасягненняў еўрапейскага Рэнесанса, але і вытворчасць самабытных арыгінальных айчынных духоўных каштоўнасцей, гуманістычных ідэй і канцэпцый. Беларусь, якая ніколі не жыла ізалявана ад свету, была удзельнікам гэтага агульнаеўрапейскага культурна-гістарычнага працэсу. У XVI - першай палове XVII ст. адбываецца працэс секулярызацыі культуры Беларусі, набірае сілу свецкі кірунак у жывапісе, літаратуры, развіваюцца кнігадрукаванне, адукацыя, ідзе ажыўлены імпарт разнастайнай кніжнай прадукцыі з-за мяжы і камплектаванне бібліятэк, узрастае цікавасць да антычнай культуры і філасофіі. Спецыфічнай рысай Адраджэння на Беларусі была наяўнасць на працягу 20-60-х гадоў XVI ст. верацярпімасці. Новы крок у сваім развіцці зрабіла прававая культура - створаны агульнаеўрапейскага значэння Статуты. Сярод феадалаў і заможных гараджан узмацняюцца мецэнацкія тэндэнцыі. Ідзе станаўленне беларускай мовы, нацыянальнай пісьменнасці, літаратуры, мастацтва, айчыннай пісьменнасці на лацінскай і польскай мовах. Гэты перыяд характарызуецца дэмакратызацыяй культуры, пашырэннем сацыяльнай базы духоўнай вытворчасці, што было абумоўлена ўзрастаючай роляй гараджан у грамадскім жыцці. У XVI ст. беларуская культура набывала ўсё больш арыгінальныя і непаўторныя рысы. Яе арыгінальнасць праяўлялася ва ўсім - народнай творчасці, літаратуры, адукацыі, кнігадрукаванні, архітэктуры, мастацтве, грамадска-палітычнай думцы. У культуры XVI ст. суіснавалі і ўзаемадзейнічалі самыя розныя, новыя і застарэлыя, перадавыя і кансерватыўныя ідэі, плыні, стылі, сінтэзаваліся дзве эпохі - Сярэднявечча і Адраджэнне.

Францішак Скарына (да 1490 — каля 1551)

     Нарадзіўся ў сям'і полацкага купца Лукаша. Першапачатковую адукацыю атрымаў у Полацку. У 1504—1506 гг. вучыўся ў Кракаўскім універсітэце, дзе атрымаў вучоную ступень бакалаўра свабодных навук (граматыкі, рыторыкі, логікі, арыфметыкі, геаметрыі, астраноміі, музыкі). У далейшым лёс звязвае яго з Італіяй, дзе ў 1512 г. у Падуанскім універсітэце ён бліскуча вытрымлівае экзамены на годнасць доктара лекарскіх навук. На працягу 1517—1519 гг. у Празе выдаў 22 кнігі Бібліі, перакладзеныя на зразумелую тады для большасці насельніцтва старабеларускую мову. Каля 1520 г.
     Ф.Скарына прыехаў у Вільню, дзе заснаваў першую ва Усходняй Еўропе друкарню і выдаў «Малую падарожную кніжыцу» (1522) і «Апостал» (1525). У канцы 20-х гг. паспрабаваў зацікавіць сваімі выданнямі маскоўскае грамадства, але тады асветніка ніхто не падтрымаў, а кнігі яго былі публічна спалены як ерэтычныя. Працаваў у прускага герцага Альбрэхта, некаторы час служыў лекарам і сакратаром у віленскага біскупа. 3 1535 г. Ф. Скарына жыве ў Празе, працуе вучоным садоўнікам у каралеўскім батанічным садзе. Памёр каля 1551 г. у Празе.
     Любіце і шануйце, як святыню, роднае слова, з якім вас літасцівы Бог на свет пусціў. Ф. Скарына
     Пра людзей мы мяркуем па справах, якія яны здзейснілі, па спадчыне, якую яны пакінулі сваім нашчадкам. І наш славуты зямляк Францішак Скарына — у гэтым сэнсе найярчэйшы прыклад. Ён з'яўляецца сімвалам усёй беларускай культуры эпохі Рэнесансу. Гэты час называюць Адраджэннем, бо менавіта тады адраджаліся цэлыя народы і нацыянальныя культуры, рабіліся вялікія геаграфічныя і творчыя адкрыцці. У эпоху Адраджэння Калумб адкрыў Амерыку, а Магелан здзейсніў першае кругасветнае падарожжа. Сучаснікамі Скарыны былі Капернік, Галілей, Леанарда да Вінчы, Мікеланджэла, Рафаэль, Петрарка, Шэкспір, Дантэ, Сервантэс і іншыя волаты духу — вучоныя, мастакі, пісьменнікі. Беларускія землі ўваходзілі тады ў склад Вялікага княства Літоўскага, дзе беларуская мова выконвала ролю дзяржаўнай (афіцыйна да 1696 г.). Эпоха Адраджэння нарадзіла і Ф. Скарыну — чалавека невычэрпнай энергіі і ініцыятывы, першадрукара, вучонага-энцыклапедыста, асветніка-патрыёта і гуманіста, паэта, медыка, батаніка, астранома.< br>      Добра разумеючы ролю кнігі ў грамадстве, Ф. Скарына бачыў у ёй адзін з найважнейшых сродкаў культурнага прагрэсу і нацыянальнага Адраджэння. Яго кнігі на роднай мове сталі той паходняй, якая ўказвала людзям сапраўдны шлях у будучае, тым знічам, які саграваў і асвятляў людское жыццё ў непагадзь і завею. Для свайго вялікага пачыну — выдавецкай дзейнасці — Ф. Скарына выбраў Біблію, найбольш папулярную ў хрысціянскім свеце кнігу, у якой людзі імкнуліся знайсці адказы на самыя розныя жыццёвыя пытанні. Біблію асветнік параўноўваў з дзівоснай ракой, бачыў у ёй кодэкс хрысціянскай веры і маралі, крыніцу разнастайных ведаў. Гэты цудоўны помнік старажытнага пісьменства і сусветнай культуры ствараўся на працягу XIII ст. да н. э. — II ст. н. э. на старажытнаяўрэйскай і старажытнагрэчаскай мовах. Складаецца Біблія з дзвюх частак: Старога і Новага Запаветаў. У Старым Запавеце апавядаецца пра стварэнне свету (паходжанне зямлі, вады, неба, расліннага і жывёльнага свету, чалавека), гісторыю із раільскага народа, прарокаў і прароцтвы. Поўны тэкст Старога Запавету ў католікаў і праваслаўных уключае 50 кніг, у іудаістаў і пратэстантаў — 39. Гэта пяць кніг Майсея (Быццё, Выхад, Левіт, Лічбы, Другазаконне), кнігі Прарокаў (Ісуса Навіна, Суддзяў, Царстваў і інш.) і Пісанні (Псалтыр, Прытчы, Хронікі, Песні).
     Новы Запавет, які складаецца з 27 кніг, аб'ядноўвае чатыры евангеллі (ад Мацвея, Марка, Лукі, Іаана), пасланні апосталаў, «Адкрыццё Іаана Багаслова». Кнігі Новага Запавету прысвечаны жыццю і дзейнасці Ісуса Хрыста (нараджэнне, пакуты, смерць, уваскрэсенне) і яго апосталаў. У «Адкрыцці Іаана Багаслова» апісваюцца карціны канца свету і Страшнага Суда. Усе пераклады кніг Бібліі Ф. Скарына прысвяціў «людем посполитым к доброму научению». Ён хацеў пашырыць асвету сярод суайчыннікаў, дапамагчы простым людзям пазнаць мудрасць і навуку. 3 гэтай мэтай кожную з кніг Ф. Скарына суправаджаў прадмовамі і пасляслоўямі, якія складаюць аснову яго літаратурна-публіцыстычнай спадчыны. У іх першадрукар выказваў свае грамадскія і асветніцкія погляды, заклікаў да ўмацавання правапарадку, да стварэння справядлівых заканадаўчых кодэксаў аб дзяржаве, войску, зямлі, тлумачыў незразумелыя словы і звароты, змяшчаў рэлігійныя легенды, а таксама розныя звесткі па гісторыі, геаграфіі, этнаграфіі, філасофіі , астраноміі. Так, у «Малой падарожнай кніжыцы» Ф. Скарына змясціў позныя каляндарныя і астранамічныя звесткі (беларускія назвы месяцаў, знакаў задыяка) — усё тое, што неабходна было чалавеку ў дарозе. «Псалтыр» (зборнік 150 псалмоў, па якіх у сярэднявеччы вучыліся грамаце) Ф. Скарына адрасаваў «дзецям малым як пачатак усякай добрай навукі», а таксама дарослым у якасці настольнай кнігі, душавыратавальнага чытання. Псалмы «Псалтыра», лічыць Ф. Скарына, — «гэта скарб, безліч каштоўных каменняў! Яны розную немач ду-хоўную і цялесную выганяюць! Душу і розум прасвятляюць! Гнеў і лютасць уціхамірваюць! Мір і пакой чыняць! Смутак і скруху адганяюць! Пачуцці ў маліт-вах даюць! Людзей зычлівымі робяць! Ласку і міласць мацуюць! Д'ябла праганяюць, анёлаў на дапамогу заклікаюць!» Кніга «Іоў», эпіграф да якой напісаны сілабічным вершам, — гэта «зерцала доўгацярпення. Усе словы ў ёй поўныя розуму. Вершамі і загадкамі запісана. І аб уваскрасенні цел нашых з мёртвых у ёй ёсць». Па «Пеўніцах», на думку Ф. Скарыны, можна бы ло навучыцца музыцы. Засвоіць арыфметыку можна па кнігах Майсеевых, геаметрыю і астраномію — па кнізе Ісуса Навіна.
     Немалаважнае значэнне ў кнігах адводзілася тэме любові да роднай зямлі. Асветнік быў патрыетам Айчыны, роднай мовы, таму і праславіў ён біблейскую гераіню Юдзіф, якая выратавала свой народ, адсекшы галаву начальніку чужаземнага войска Алаферну. У сувязі з гэтай легендай Скарына выказвае свае думкі пра патрыятычны абавязак кожнага чалавека перад сваім народам, вернасць радзіме, пра бескарыслівае служэнне грамадскаму дабру, пра глыбокую прывязанасць чалавека да зямлі, на якой ён нарадзіўся. Да свайго роднага кутка, да свайго народа, які называў «братия моя, Русь, люди посполитые», Скарына заўсёды ставіўся з вялікай пашанай. У прадмове да кнігі «Юдзіф» ён выказвае гэтыя ўзнёслыя думкі: «Звери, ходящие в пустыни, знают ямы своя; птицы, летающие по воздуху, ведают гнёзды своя; рыбы, плывущие по морю и в реках, чуют виры своя; пчелы и тым подобная боронять ульев своих. Тако ж и люди, игде зродилися и ускормлены суть по Бозе, к тому месту великую ласку имають». У сучаснай інтэрпрэтац ыі С. Панізніка гэтыя цудоўныя словы гучаць так:

Ад нараджэння звяры,
што ў чашчобах блукаюць, —
ведаюць ямы свае;
Птушкі, паветра свідруючы, —
Гнёзды свае не губляюць;
Рыбы ў морах бурлівых —
Чуюць свой вір без памылкі;
Пчолы і іншая жыўнасць —
Вуллі бароняць заўжды.
Гэтак і людзі: дзе нарадзіла іх маці,
На шчасце ўскарміўшы, —
Ласку да месца таго берагуць заўсягды!

     Выданні Ф. Скарыны з боку тэхнічнай дасканаласці, з боку мастацкасці апрацоўкі выкананы на ўзроўні лепшых еўрапейскіх выданняў XVI ст. Высокі паліграфічны ўзровень кніг доўгі час не маглі пераўзысці галандскія і германскія друкары. Ф. Скарына ўводзіць у свае выданні ілюстрацыі як сродак раскрыцця ў мастацкіх вобразах зместу кнігі. Усіх ілюстрацый (акрамя арнаментыкі і ініцыялаў) — 51. Гэта — гравюры, партрэты, кампазіцыі і ілюстрацыі прыкладнога характару. Шмат якія гравюры і застаўкі Ф. Скарына пазначыў асабістым знакам-сігнетам, своеасаблівым гербам — выявамі сонца і сярпа месяца: чалавечымі тварамі, што сімвалізавалі кнігу як крыніцу мудрасці, ведаў і асветы. Упершыню ў гісторыі ўсходнеславянскага друкавання асветнік увёў тытульны ліст, тлумачальныя падзагалоўкі, пааркушавую нумарацыю, абзацы, г. зн. прыдаў кнізе сучасны выгляд. Па гэтай прычыне кнігі шырока распаўсюджваліся ў Еўропе і мелі вялізны ўплыў на чытачоў у многіх краінах свету.
     «Напісанае застаецца», — гаварылі старажытныя рымляне. Ф. Скарына пакінуў нашчадкам кнігі, у якіх засталіся самыя патаемныя, выпакутаваныя яго думкі. Гэтыя кнігі вялікага беларуса ўспрымаюцца сёння як самая дарагая нацыянальная рэліквія, як духоўны скарб, нацыянальная святыня, як сімвал усёй тысячагадовай беларускай культуры. Як запавет нашчадкам даносяцца да нас з XVI стагоддзя пранікнёныя і мудрыя словы Ф. Скарыны: «Любіце кнігу, бо яна — крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы».

* * *

     Распачатае Ф. Скарынам кнігадрукаванне хутка пашырылася на іншыя гарады Беларусі. Выдатнымі прадаўжальнікамі асветніцкіх традыцый Ф. Скарыны сталі Сымон Будны (1530—1593) і Васіль Цяпінскі (1540—1603). Гуманіст, тэолаг, рэлігійны рэфарматар, філолаг, гісторык, С. Будны заснаваў у Нясвіжы друкарню і выдаў у 1562 г. на беларускай мове «Катэхізіс» (кнігу аб хрысціянскіх дагматах у пытаннях і адказах) і трактат «Пра апраўданне грэшнага чалавека перад Богам». Дзеяч рэфармацыйнага руху, пісьменнік, гуманіст-асветнік, В. Цяпінскі заснаваў у сваім радавым маёнтку Цяпіна друкарню і ў 1580 г. выдаў «Евангелле», тэкст якога надрукаваны ў два слупкі на старабеларускай і царкоўнаславянскай мовах. Да «Евангелля» В. Цяпінскі напісаў палымяную патрыятычную прадмову.
     На Беларусі працягвалі сваю выдавецкую дзейнасць пасля ад'езду з Масквы Іван Фёдараў і Пётр Мсціславец. Спачатку яны працавалі ў мястэчку Заблудаве. Потым Іван Фёдараў пераехаў на Украіну, а Пётр Мсцілавец у Вільню, дзе ў доме беларускіх купцоў Мамонічаў заснаваў новую друкарню. 3 друкарні Мамонічаў выйшлі першыя друкаваныя помнікі беларускага і літоўскага заканадаўства «Трыбунал» і «Статут Вялікага княства Літоўскага». У Вільні таксама дзейнічала брацкая друкарня, якая выдавала падручнікі, палемічныя артыкулы. У XVII ст. шырока разгарнулася кнігадрукаванне і ва Усходняй Беларусі:
     У Магілёве і мястэчку Куцейна пад Оршай. Тут з 1630 г. працаваў вядомы друкар Спірыдон Собаль, які выпускаў танныя кнігі для пачатковага навучання і хатняга чытання. У Магілёве ў канцы XVII ст. працавалі вядомыя друкары Максім Вашчанка і яго сын Васіль. Яны выдавалі танныя, але пры гэтым багата ілюстраваныя кнігі. Друкарні існавалі таксама ў Брэсце, Бялынічах, Ашмянах, Лоску, Любчы, Слуцку, Полацку, Шклове, Слоніме і іншых гарадах і мястэчках Беларусі.



Warning: include() [function.include]: URL file-access is disabled in the server configuration in /home/litaratura/domains/litaratura.belarushosting.org/public_html/skaryna/index.php on line 87

Warning: include(http://litaratura.belarushosting.org/reklama.php) [function.include]: failed to open stream: no suitable wrapper could be found in /home/litaratura/domains/litaratura.belarushosting.org/public_html/skaryna/index.php on line 87

Warning: include() [function.include]: Failed opening 'http://litaratura.belarushosting.org/reklama.php' for inclusion (include_path='.:/usr/local/lib/php') in /home/litaratura/domains/litaratura.belarushosting.org/public_html/skaryna/index.php on line 87


Warning: include() [function.include]: URL file-access is disabled in the server configuration in /home/litaratura/domains/litaratura.belarushosting.org/public_html/skaryna/index.php on line 98

Warning: include(http://litaratura.belarushosting.org/copyright.php) [function.include]: failed to open stream: no suitable wrapper could be found in /home/litaratura/domains/litaratura.belarushosting.org/public_html/skaryna/index.php on line 98

Warning: include() [function.include]: Failed opening 'http://litaratura.belarushosting.org/copyright.php' for inclusion (include_path='.:/usr/local/lib/php') in /home/litaratura/domains/litaratura.belarushosting.org/public_html/skaryna/index.php on line 98