Андрэй Рымша
Кароткія біяграфічныя звесткі:
Нарадзіўся каля 1550 года ў вёсцы Пяньчын Баранавіцкага раёна.
З 1572 года служыў у князёў Радзівілаў.
У 1581 годзе выдаў на Валыні на беларускай мове першы твор, вершаваную "Храналогію". Напісаў панегірычныя вершы на гербы магнатаў А. Валовіча (1585), Л. Сапегі (1588), Т. Скуліна (1591), паэму на польскай мове "Дзесяцігадовая аповесць пра ваенныя справы... Крыштофа Радзівіла..." (1585). Перакладаў з лацінскай на польскую мову.
Памёр каля 1599 года.

|