Сімяон Полацкі
Кароткія біяграфічныя звесткі:
Нарадзіўся ў 1629 годзе ў заможнай купецкай сям'і ў Полацку, з чым, як мяркуюць даследчыкі, звязаны яго псеўданім (сапраўднае імя і прозвішча - Самуіл Пятроўскі Сітніяновіч). Скончыў у 1650 годзе Кіева-Магілянскую калегію. У 1656 годзе стаў у родным горадзе манахам. Выступаў на ўрачыстай сустрэчы ў Полацку рускага цара Аляксея Міхайлавіча з чытаннем прывітальных вершаў. У 1664 годзе пераехаў у Маскву, стаў там настаўнікам царскіх дзяцей. У канцы 70-х гадоў арганізаваў і ўзначаліў друкарню ў Крамлі. У гэтай друкарні выйшлі кнігі "Буквар языка славенска" (1679), "Псалтыр рыфматворная" (1680), якая ўяўляла сабой вершаваны пераклад Псалтыра. Па ініцыятыве С. Полацкага была заснавана першая ў Маскве вышэйшая агульнаадукацыйная навучальная ўстанова.
Памёр у Маскве ў 1680 годзе.
Warning: include() [function.include]: URL file-access is disabled in the server configuration in /home/litaratura/domains/litaratura.belarushosting.org/public_html/polacki/index.php on line 42
Warning: include(http://litaratura.belarushosting.org/reklama.php) [function.include]: failed to open stream: no suitable wrapper could be found in /home/litaratura/domains/litaratura.belarushosting.org/public_html/polacki/index.php on line 42
Warning: include() [function.include]: Failed opening 'http://litaratura.belarushosting.org/reklama.php' for inclusion (include_path='.:/usr/local/lib/php') in /home/litaratura/domains/litaratura.belarushosting.org/public_html/polacki/index.php on line 42
|