Віцебская вобласцьГродненская вобласцьБрэсцкая вобласцьМенская вобласцьГомельская вобласцьМагілёўская вобласць
Рэсурсы сайту

   Галоўная старонка

   Багдановіч Максім
   Багрым Паўлюк
   Багушэвіч Францішак
   Барадулін Рыгор
   Баршчэўскі Ян
   Броўка Пятрусь
   Брыль Янка
   Будны Сымон
   Быкаў Васіль
   Бядуля Змітрок
   Вісліцкі Ян
   Гарун Алесь
   Гарэцкі Максім
   Гілевіч Ніл
   Гурыновіч Адам
   Гусоўскі Мікола
   Дудараў Аляксей
   Дунін-Марцінкевіч Вінцэсь
   Жук Алесь
   Жылка Уладзімір
   Зарэцкі Міхась
   Каліноўскі Кастусь
   Караткевіч Уладзімір
   Каратынскі Вінцэсь
   Колас Якуб
   Крапіва Кандрат
   Куляшоў Аркадзь
   Купала Янка
   Лучына Янка
   Макаёнак Андрэй
   Марашэўскі Каятан
   Матукоўскі Мікола
   Мележ Іван
   Мрый Андрэй
   Панчанка Пімен
   Полацкая Ефрасіння
   Полацкі Сімяон
   Рымша Андрэй
   Скарына Францыск
   Сматрыцкі Мяцелій
   Сыракомля Уладзіслаў
   Танк Максім
   Тураўскі Кірыла
   Філіповіч Афанасій
   Цётка (Алаіза Пашкевіч)
   Цяпінскі Васіль
   Чорны Кузьма
   Шамякін Іван
   Ядвігін Ш.
   Янішчыц Яўгенія

   E-mail

 

Нашы сябры:
Беларускі Моладзевы Рух у Амэрыцы

Светапогляд
 

За намі назіраюць:

 
  
 
Ефрасіння Полацкая

Ефрасіння Полацкая


Кароткія біяграфічныя звесткі:

     Нарадзілася каля 1120 года. Унучка князя Усяслава Чарадзея. Выбрала шлях служэння Богу і народу. У манастыры перапісвала і распаўсюджвала кнігі Бібліі, адкрыла школу для дзяцей. У Полацку пабудавала цэрквы Спаса і Святой Багародзіцы. Па яе загаду майстрам Лазарам Богшам быў зроблены крыж - выдатны помнік прыкладнога мастацтва старажытнасці, названы пазней крыжам Ефрасінні Полацкай.
     Напрыканцы жыцця здзейсніла паломніцтва ў Іерусалім, дзе і памерла 23 мая 1173 года.

Кароткі змест "Жыція Ефрасінні Полацкай" ("Аповесці жыцця і смерці святой і блажэннай і найпадобнейшай Еўфрасінні, ігумені манастыра Святога Спаса і Найсвяцейшай Ягонай Маці, што ў горадзе Полацку"):

     Пачынаецца "Жыціе..." зваротам:"...Паслухайце ўважліва... памякчыўшы нівы сэрцаў вашых, і прыміце ў іх насенне ўратавальнага жыцця найпадобнейшай той, яе подзвігі і працу святую і любоў да Бога".
     Князь Усяслаў меў многа сыноў. У меньшага яго сына Георгія нарадзілася дзяўчынка, якую назвалі Прадславай. Была яна вельмі здольнай да кніжнай навукі. Шырока разышлася слава пра яе мудрасць і прыгажосць. Князі пачалі пасылаць да бацькі Прадславы сватоў. Даведаўшыся, што яе збіраюцца выдаць замуж, юная князёўна сказала сабе:"Што ж учынілі нашыя роды, якія былі да нас? Жаніліся і выходзілі замуж і княжылі, але не вечна жылі; жыццё іх праплыло, і загінула іхняя слава, быццам прах, горай за павуцінне". Прадслава пайшла ў манастыр і пастрыглася ў манашкі пад імем Ефрасіння. Бацька, даведаўшыся, што зрабіла яго любая дачка, моцна перажываў.
     Спачатку Ефрасіння жыла ў мураванай келлі ў царкве Святой Сафіі. Потым епіскап Ілья па Божаму знаку адправіў маладую манашку ў Сяльцо, дзе стаяла царква Святога Спаса. Стаўшы ігуменняй, Ефрасіння дамаглася пострыгу сясцёр Гарыславы і Звеніславы.
     За 30 тыдняў Ефрасінняй была пабудавана каменная царква Святога Спаса і створаны пры ёй манастыр. У другую збудаваную Царкву Ефрасіння ўнесла, з дазволу царградскіх цара Мануіла і патрыярха Лукі, абраз Божай Маці, напісаны пры яе жыцці.
     Сабрала Ефрасіння ўсіх сваіх братоў і аб'явіла аб рашэнні ісці ў Іерусалім. Перад адыходам загадала епіскапу Дыянісію пастрыгці пляменніц Кірыяну і Вольгу, назваўшы адну Агаф'яй, другую - Яўфіміяй.
     Дайшоўшы з братам і сястрой Еўпраксіяй да Іерусаліма, Ефрасіння цалавала гроб Госпадаў, прасіла ў малітве Бога, каб прыняў яе дух у святым горадзе. Калі "Божым наканаваннем... занядужыла і пачала хварэць", то паслала купіць сабе дамавіну ў камры Святой Багародзіцы. Праз 24 дні Ефрасіння "аддала душу ў рукі Бога жывога... і ўвайшла ў пакоі нябесныя".
     Твор заканчваецца пахвалой Ефрасінні Полацкай.


 
design by:Зьміцер Чырэц                                      copyright©: Зьміцер Чырэц, 2005г. E-mail:litaratura@gmail.com. Усе правы абаронены.