Андрэй Мрый
Кароткія біяграфічныя звесткі:
Андрэй Мрый (Андрэй Антонавіч Шашалевіч) нарадзіўся ў 1893 г. у вёсцы Палуж Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці ў сям'і валаснога пісара. Вучыўся ў духоўнай семінарыі. У гады першай сусветнай вайны быў прапаршчыкам у царскай арміі, служыў у Чырвонай Арміі (1918 - 1921). Працаваў настаўнікам у Краснаполлі (1921 - 1926), потым чатыры гады інспектарам Цэнтральнага бюро краязнаўства БССР. З'яўляўся сябрам літаратурнага аб'яднання "Узвышша".
У 1934 г. арыштаваны і асуджаны тройкай АДПУ на пяць гадоў ссылкі. Тэрмін адбываў у Карагандзе і Валагодскай вобласці. Пасля перагляду справы ў 1937 г. жыў на волі, але не меў магчымасці вярнуцца на радзіму. Апошнія перад другім арыштам гады (1938 - 1940) працаваў бухгалтарам, затым настаўнікам у Мурманскай вобласці. Памёр 8 кастрычніка 1943 г.
З першымі творамі выступіў у 1924 г. З'яўляецца аўтарам апавяданняў і сатырычнага рамана "Запіскі Самсона Самасуя" (1929). У 1993 г. у серыі "Спадчына" выйшла кніга "А.Мрый. Творы". У час арышту ў Мурманску рукапісы створаных у няволі рамана "Жывы дом", аповесцей, навел былі канфіскаваны і лёс іх невядомы.
Празаік рэалібітаваны 6.1.1961.

|