Іван Мележ
Кароткія біяграфічныя звесткі:
Нарадзіўся ў 1921 г. у вёсцы Глінішча Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям'і.
У 1939 г. паступіў у Маскоўскі інстытут гісторыі, філасофіі, літаратуры, аднак з першага курса быў прызваны ў армію. Прымаў удзел у далучэнні Паўночнай Букавіны (1940). У гады Вялікай Айчыннай вайны зведаў трагічныя дарогі адступлення, якія адлюстраваны на старонках дзённіка ("Першая кніга: Дзённікі, сшыткі, з запісных кніжак", 1977). Летам 1942 г. пад Растовам быў цяжка паранены, пасля лячэння ў тбіліскім шпіталі ыкладаў ваенную падрыхтоўку ў Малдаўскім педыстытуце. З 1943 па 1945 г. вучыўся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Быў у аспірантуры, выкладаў беларускую літаратуру ў БДУ, працаваў у рэдакцыі "Полымя", у апараце ЦК КПБ, у праўленні Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Народны пісьменнік з 1972 г.
Дэбютаваў у 1939 г. вершамі. Першае апавяданне надрукавана ў 1943 г. у газеце "Бугурусланская правда". Выдаў зборнікі апавяданняў і аповесцей "У завіруху" (1946), "Гарачы жнівень" (1948), "Блізкае і далёкае" (1954), "У гарах дажджы" (1957), "Белыя вішні" (1976). Напісаў раманы "Мінскі напрамак" (1952), "Людзі на балоце" (1962), "Подых навальніцы" (1965), "Завеі, снежань" (1978), тры апошнія аб'яднаныя ў "Палескую хроніку". Выступаў як крытык ("Жыцьцёвыя клопаты", 1975), драматург ("Пакуль маладыя", 1956; "Дні нашага нараджэння", 1958; "У новым доме", 1960).
Памёр у 1976 г.

|