Мікола Матукоўскі
Кароткія біяграфічныя звесткі:
Нарадзіўся 12.9.1929 г. у вёсцы Калюціна Расонскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям'і. У 1956 г. скончыў завочнае аддзяленне факультэта журналістыкі БДУ. Працаваў у рэдакцыях газет "Сацыялістычная праца", "Звязда", на беларускім радыё, у Міністэрстве культуры БССР. З 1966 г. з'яўляўся ўласным карэспандэнтам, потым загадчыкам Беларускага аддзялення рэдакцыі газеты "Известия".
М. Матукоўскі піша на беларускай і рускай мовах. Літаратурную працу пачаў у 1952 г. Выступае як публіцыст, эсэіст, драматург, кінасцэнарыст.
Аўтар п'ес "Мужчына, будзь мужчынам!" (1966), "Тры дні і тры ночы" (1967), "Амністыя" (1971), "Апошняя інстанцыя" (1974), "Наследны прынц" (1976), "Паядынак" (1985), "Мудрамер" (1989), "Калізей" (надрукавана ў 1997) і інш.
Warning: include() [function.include]: URL file-access is disabled in the server configuration in /home/litaratura/domains/litaratura.belarushosting.org/public_html/matukouski/index.php on line 43
Warning: include(http://litaratura.belarushosting.org/reklama.php) [function.include]: failed to open stream: no suitable wrapper could be found in /home/litaratura/domains/litaratura.belarushosting.org/public_html/matukouski/index.php on line 43
Warning: include() [function.include]: Failed opening 'http://litaratura.belarushosting.org/reklama.php' for inclusion (include_path='.:/usr/local/lib/php') in /home/litaratura/domains/litaratura.belarushosting.org/public_html/matukouski/index.php on line 43
|