Аркадзь Куляшоў
Кароткія біяграфічныя звесткі:
Нарадзіўся ў 1914 г. у вёсцы Саматэвічы на Магілёўшчыне ў сям'і настаўнікаў. Вучыўся ў Мсціслаўскім педтэхнікуме (1928 - 1931), на літаратурным факультэце Беларускага вышэйшага педагагічнага інстытута (1931 - 1933). Быў членам БелАПП (Беларускай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў). Працаваў у рэдакцыі газеты "Чырвоная змена", на Беларускім радыё, літкансультантам пры СП БССР.
У 1941 - 1943 гг. працаваў у армейскай газеце "Знамя Советов", у 1943 - 1945 гг. - у Беларускім штабе партызанскага руху.
З'яўляўся рэдактарам газеты "Літаратура і мастацтва" (1945 - 1946), начальнікам сцэнарнага аддзела, потым галоўным рэдактарам кінастудыі "Беларусьфільм" (1958 - 1967).
У 1968 г. прысвоена званне народнага паэта Беларусі.
Памёр у 1978 г.

|