Кандрат Крапіва
Кароткія біяграфічныя звесткі:
Нарадзіўся Кандрат Крапіва (Кандрат Атраховіч) у 1896 г. у вёсцы Нізок Уздзенскага раёна ў сялянскай сям'і. Вучыўся ў гарадскім вчылішчы ў Стоўбцах і ў Койданаве (Дзяржынску). У 1913 г. здаў экстэрнам экзамены на званне народнага настаўніка, нейкі час працаваў у пачатковай земскай школе ў вёсцы Мнішаны на Міншчыне. Удзельнік першай сусветнай вайны (1915 - 1917), быў камандзірам у Чырвонай Арміі (1920 - 1923). З'яўляўся (да 1926 г.) членам літаратурна-мастацкага аб'яднання "Маладняк", потым - "Узвышша" (1926 - 1931). У 1930 г. скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне БДУ. Удзельнічаў у паходзе Савецкай Арміі ў Заходнюю Беларусь (1939), у савецка-фінляндскай вайне (1939 - 1940). На пачатку Вялікай Айчынай вайны працаваў у франтавой газеце "За Савецкую Беларусь", у 1943 - 1945 гг. быў рэдактарам газеты-плаката "Раздавім фашысцкую гадзіну", часопіса "Вожык" (1945 - 1947). З 1947 па 1989 г. займаў розныя адказ ныя пасады ў АН БССР. У 1956 г. стаў народным пісьменнікам БССР.
Памёр у 1991 г.
Warning: include() [function.include]: URL file-access is disabled in the server configuration in /home/litaratura/domains/litaratura.belarushosting.org/public_html/krapiva/index.php on line 42
Warning: include(http://litaratura.belarushosting.org/reklama.php) [function.include]: failed to open stream: no suitable wrapper could be found in /home/litaratura/domains/litaratura.belarushosting.org/public_html/krapiva/index.php on line 42
Warning: include() [function.include]: Failed opening 'http://litaratura.belarushosting.org/reklama.php' for inclusion (include_path='.:/usr/local/lib/php') in /home/litaratura/domains/litaratura.belarushosting.org/public_html/krapiva/index.php on line 42
|