Віцебская вобласцьГродненская вобласцьБрэсцкая вобласцьМенская вобласцьГомельская вобласцьМагілёўская вобласць
Рэсурсы сайту

   Галоўная старонка

   Багдановіч Максім
   Багрым Паўлюк
   Багушэвіч Францішак
   Барадулін Рыгор
   Баршчэўскі Ян
   Броўка Пятрусь
   Брыль Янка
   Будны Сымон
   Быкаў Васіль
   Бядуля Змітрок
   Вісліцкі Ян
   Гарун Алесь
   Гарэцкі Максім
   Гілевіч Ніл
   Гурыновіч Адам
   Гусоўскі Мікола
   Дудараў Аляксей
   Дунін-Марцінкевіч Вінцэсь
   Жук Алесь
   Жылка Уладзімір
   Зарэцкі Міхась
   Каліноўскі Кастусь
   Караткевіч Уладзімір
   Каратынскі Вінцэсь
   Колас Якуб
   Крапіва Кандрат
   Куляшоў Аркадзь
   Купала Янка
   Лучына Янка
   Макаёнак Андрэй
   Марашэўскі Каятан
   Матукоўскі Мікола
   Мележ Іван
   Мрый Андрэй
   Панчанка Пімен
   Полацкая Ефрасіння
   Полацкі Сімяон
   Рымша Андрэй
   Скарына Францыск
   Сматрыцкі Мяцелій
   Сыракомля Уладзіслаў
   Танк Максім
   Тураўскі Кірыла
   Філіповіч Афанасій
   Цётка (Алаіза Пашкевіч)
   Цяпінскі Васіль
   Чорны Кузьма
   Шамякін Іван
   Ядвігін Ш.
   Янішчыц Яўгенія

   E-mail

 

Нашы сябры:
Беларускі Моладзевы Рух у Амэрыцы

Светапогляд
 

За намі назіраюць:

 
  
 
Якуб Колас

Якуб Колас


Кароткія біяграфічныя звесткі:

     Нарадзіўся Якуб Коас (Канстанцін Міцкевіч) у 1882 г. у вёсцы Акінчыцы на Стаўбцоўшчыне ў сям'і лесніка. У 1902 г. скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю. Працаваў настаўнікам на Палессі і на Міншчыне (1902-1906). За ўдзел у нелегальным настаўніцкім з'ездзе быў зволены з працы, а ў 1908 г. асуджаны на тры гады турэмнага зняволення. У 1912-1914 гг. працаваў настаўнікам у Пінскім прыходскім вучылішчы. З верасня 1915 г. мабілізаваны ў армію. Пасля заканчэння Аляксандраўскага ваеннага вучылішча (1916) быў апраўлены на Румынскі фронт. Прыехаўшы ў 1917 г. да сям'і ў г. Абаянь (Курская вобласць), працаваў настаўнікам, школьным інструктарам. У 1921 г. вярнуўся на радзіму, жыў і працаваў у Мінску. Быў выкладчыкам Беларускага педтэхнікума і БДУ, членам навукова-тэрміналагічнай камісіі Наркамсветы БССР, з 1922 г. членам Інбелкульта (Інстытута беларускай культуры). У 1926 г. прысвоена званне народнага паэта Беларусі. У 1929 г. быў абраны віцэ-прэзідэнтам БАН (Беларуск ай Акадэміі навук).
     У гады Вялікай Айчыннай вайны жыў у Клязьме (пад Масквой), потым у Ташкенце. На вызваленую радзіму вярнуўся без жонкі, вернай спадарожніцы жыцця Марыі Дзмітрыеўны. На фронце прапаў без вестак сын Юрка.
     Самыя раннія вершы, напісаныя на рускай мове, пазначаны 1898 г. Першым апублікаваным вершам з'яўляецца "Наш родны край", які з'явіўся ў газеце "Наша доля" ў 1906 г.
     У 1910 г. выйшаў зборнік паэзіі "Песні жальбы", у 1912 і 1914 гг. - зборнікі прозы "Апавяданні", "Родныя з'явы". У 1921 г. з'явілася кніга "Казкі жыцця", у 1922 г. - збонік вершаў "Водгулле", у 1923 - паэма "Новая зямля", у 1925 г. - паэма "Сымон-музыка", у 1926 г. - аповесць "На прасторах жыцця" і г.д. У 1954 г. закончана трылогія "На ростанях", першыя дзве часткі якой з'явіліся ў 20-я гады.
     Якуб Колас выступаў як паэт, празаік, драматург, дзіцячы пісьменнік і педагог, публіцыст, крытык, перакладчык.
     Памёр у 1956 г.


 
design by:Зьміцер Чырэц                                      copyright©: Зьміцер Чырэц, 2005г. E-mail:litaratura@gmail.com. Усе правы абаронены.