Вінцэсь Каратынскі
Кароткія біяграфічныя звесткі:
Нарадзіўся ў 1831 годзе ў вёсцы Селішча Карэліцкага раёна. Самавукам набываў адукацыю, бо бацька, былы прыгонны селянін, трагічна пайшоў з жыцця вельмі маладым. Працаваў хатнім настаўнікам. З 1850 па 1862 г. быў сакратаром У. Сыракомлі. Супрацоўнічаў з польскімі газетамі і часопісамі. Друкаваў артыкулы, тэматычна звязаныя з беларускім краем. Перакладаў на польскую мову творы А. Пушкіна, М. Лермантава, Г. Гейнэ і інш.
У 1857 г. на польскай мове выдаў зборнік вершаў "Чым хата багата, тым рада", у 1858 г. - паэму "Таміла".
В. Каратынскаму прыпісваюць ананімныя антыцарскія творы "Гутарка старога дзеда" і "Гутарка суседзяў".
З беларускамоўных твораў захаваліся вершы "Уставайма, братцы, за дзела, за дзела", "Далі бог-то, Арцём...", "Туга на чужой старане".
Памёр у 1891 годзе.
Warning: include() [function.include]: URL file-access is disabled in the server configuration in /home/litaratura/domains/litaratura.belarushosting.org/public_html/karatynski/index.php on line 45
Warning: include(http://litaratura.belarushosting.org/reklama.php) [function.include]: failed to open stream: no suitable wrapper could be found in /home/litaratura/domains/litaratura.belarushosting.org/public_html/karatynski/index.php on line 45
Warning: include() [function.include]: Failed opening 'http://litaratura.belarushosting.org/reklama.php' for inclusion (include_path='.:/usr/local/lib/php') in /home/litaratura/domains/litaratura.belarushosting.org/public_html/karatynski/index.php on line 45
|