Віцебская вобласцьГродненская вобласцьБрэсцкая вобласцьМенская вобласцьГомельская вобласцьМагілёўская вобласць
Рэсурсы сайту

   Галоўная старонка

   Багдановіч Максім
   Багрым Паўлюк
   Багушэвіч Францішак
   Барадулін Рыгор
   Баршчэўскі Ян
   Броўка Пятрусь
   Брыль Янка
   Будны Сымон
   Быкаў Васіль
   Бядуля Змітрок
   Вісліцкі Ян
   Гарун Алесь
   Гарэцкі Максім
   Гілевіч Ніл
   Гурыновіч Адам
   Гусоўскі Мікола
   Дудараў Аляксей
   Дунін-Марцінкевіч Вінцэсь
   Жук Алесь
   Жылка Уладзімір
   Зарэцкі Міхась
   Каліноўскі Кастусь
   Караткевіч Уладзімір
   Каратынскі Вінцэсь
   Колас Якуб
   Крапіва Кандрат
   Куляшоў Аркадзь
   Купала Янка
   Лучына Янка
   Макаёнак Андрэй
   Марашэўскі Каятан
   Матукоўскі Мікола
   Мележ Іван
   Мрый Андрэй
   Панчанка Пімен
   Полацкая Ефрасіння
   Полацкі Сімяон
   Рымша Андрэй
   Скарына Францыск
   Сматрыцкі Мяцелій
   Сыракомля Уладзіслаў
   Танк Максім
   Тураўскі Кірыла
   Філіповіч Афанасій
   Цётка (Алаіза Пашкевіч)
   Цяпінскі Васіль
   Чорны Кузьма
   Шамякін Іван
   Ядвігін Ш.
   Янішчыц Яўгенія

   E-mail

 

Нашы сябры:
Беларускі Моладзевы Рух у Амэрыцы

Светапогляд
 

За намі назіраюць:

 
  
 
Кастусь Каліноўскі

Кастусь Каліноўскі


Кароткія біяграфічныя звесткі:

      Барацьбiтом за разняволенне, роўнасць, нацыянальнае адраджэнне Беларусi з'яўляецца правадыр паўстання 1863—1864 гг. Канстанцiн Вiнцэнт Калiноўскi. Нарадзiўся ён у шляхецкай сям'i на Гродзеншчыне ў вёсцы Мастаўляны (зараз тэрыторыя Беластоцкага ваяводства ў Польшчы). Вучыўся ў Свiслацкай гiмназii i на юрыдычным факультэце Пецярбургскага унiверсiтэта. Атрымаўшы званне кандыдата права, К. Калiноўскi вяртаецца на радзiму, дзе разам з паплечнiкамi В. Урублеўскiм (будучым генералам Парыжскай камуны) i Ф. Ражанскiм наладжвае выпуск першай беларускай газеты "Мужыцкая праўда". Упершыню на роднай мове ў ёй апавядалася аб праўдзе, у чаканнi якой так збалелiся сялянскiя сэрцы. Невялiкая па фармаце, газета нагадвала лiстоўку-заклiк, у якой на адным цi двух баках папяровага лiста лацiнскiмi лiтарамi друкаваўся тэкст. Усяго ў 1862—1863 гг. выйшла сем нумароў газеты (спачатку ў Беластоку, потым у Вiльнi), падпiсаных псеўданiмам К. Калiноўскага "Яська — гаспадар з-пад Вiльнi". Разгортваючы карцiны народ нага бяспраўя, крыўд, рэкруцкiх павiннасцей, газета ў даступнай форме паказвала антынародную сутнасць царскай палiтыкi i суда, тлумачыла прычыны сацыяльнай няроўнасцi, выкрывала грабежнiцкi характар сялянскай рэформы 1861 г., дараванай царом Аляксандрам II — "вызвалiцелем". Суд, на думку К. Калiноўскага, быў толькi дадаткам царскай адмiнiстрацыi. Ён справядлiва параўноўвае судовых чыноўнiкаў з воўчай зграяй, "дзе не разбiраюць, чы за табой праўда, чы не, а скубуць адно як могуць". Бунтарская па ўсёй сваёй сутнасцi, "Мужыцкая праўда" заклiкала беларускi народ да ўзброенага паўстання супраць iснуючага ладу. Так, заключныя радкi першага i трэцяга нумароў газеты заклiкаюць сялян да згуртавання, да ўсведамлення сябе людзьмi высокай чалавечай годнасцi, да ўсенароднай барацьбы за вольнасць, свабоду: "Няма чаго ждацi ад нiкога, бо той толькi жне, хто пасее. Так сейце ж, дзецюкi, як прыйдзе пара, поўнаю рукою, — не шкадуйце працы, каб i мужык быў чалавекам вольным". Апошнiя р адкi сёмага нумара поўныя аптымiзму, бязмежнай веры i ўпэўненасцi ў перамозе над маскоўскiм прыгнётам: "Станьма дружна разам за нашу вольнасць!.. А будзе ў нас вольнасць, якой не было нашым дзядам ды бацькам". Выяўляючы самой назвай газеты яе народнасць, паэтызуючы сялянскую мару аб справядлiвасцi i праўдзе, К. Калiноўскi сцвярджаў сацыяльна-палiтычныя iдэi, даволi актуальныя i ў нашы днi. Так, словы "не народ для ўрада, а ўрад для народа" (iх у якасцi эпiграфа можна прачытаць на першай старонцы газеты "Рэспублiка") гучаць вельмi злабадзённа i сёння, у час адраджэння беларускай дзяржаўнасцi. Зямля ў новым грамадстве, лiчыць К. Калiноўскi, павiнна належаць народу. "Мужыцкая праўда" стала яркiм выражэннем адносiн яе аўтара да рэлiгii i шляхты. У шостым нумары газеты К. Калiноўскi выступае ў абарону ўнiяцтва — фактычна нацыянальнай рэлiгii нашых дзядоў-прадзедаў. Узнiкшы паводле Берасцейскай унii 1596 г., гэты кiрунак хрысцiянства быў скасаваны ў 1839 г. Прызнаючы асноў ныя каноны каталiцызму з рымскiм папам на чале, вернiкi малiлiся на роднай мове па ўсходнiм абрадзе. Падчас паўстання 1863-1864 гг. амаль 80% насельнiцтва Беларусi лiчылi сябе ўнiятамi. I К. Калiноўскi, разумеючы абмежаванасць шляхты з яе саслоўнымi традыцыямi, класавым эгаiзмам, iмкнуўся ўзняць на паўстанне супраць царызму асноўныя масы сялянства. Паўстанне пачалося ў студзенi 1863 г. Спачатку К. Калiноўскi ўзначальваў Лiтоўскi правiнцыйны камiтэт, а затым быў рэвалюцыйным камiсарам на Гродзеншчыне i кiраўнiком Вiленскага паўстанцкага цэнтра, якi падзялiўся на дзве часткi: "чырвоных", прыхiльнiкаў радыкальных змен, i "белых", гатовых да кампрамiсаў з царызмам. "Чырвоныя", прадстаўленыя дробнай шляхтай (часам беззямельнай) i разначыннай iнтэлiгенцыяй, ставiлi сваёй мэтай утварэнне незалежнай ад Расii i Польшчы Беларускай Рэспублiкi. "Белыя", прадстаўленыя "вялiкiмi беларускiмi панамi" (У. Iгнатоўскi), стаялi за ўтварэнне вялiкай Польшчы з захаваннем старога ладу на Беларусi. Сяляне, прыслухоўваючыся да поклiчу "чырвоных", прымаюць дзейсны ўдзел у паўстаннi i вядуць барацьбу на два франты: супраць 200-тысячнага войска генерала-вешальнiка Мураўёва, прысланага на Беларусь для падаўлення паўстання, i супраць "белых" здраднiкаў. Такая барацьба непасiльная для iх, i паўстанне паступова пачынае зацiхаць. Уначы 10 лютага 1864 г. пад iмем Iгната Вiтажэнца быў арыштаваны К. Калiноўскi. Ваенна-палявым судом ён быў асуджаны i публiчна павешаны на гандлёвай плошчы Дукiшкi ў Вiльнi. Царскi ўрад жорстка расправiўся i з удзельнiкамi паўстання, баявымi сябрамi К. Калiноўскага: 128 чалавек асуджана на смяротную кару, больш за дзве з паловай тысячы паўстанцаў сасланы на катаргу, паселены ў аддаленыя месцы Сiбiры, каля 9 тысяч аддадзены пад суд. Перад смерцю К. Калiноўскi здолеў пераслаць з-за турэмных кратаў "Пiсьмо з-пад шыбешцы" — сваё развiтальнае слова народу, свой хвалюючы запавет. Пройдзе час. Запавет К. Калiноўскага беларускаму народу — ваяв аць за сваё чалавечае права — ажыве ў творчасцi iншых слаўных сыноў Беларусi. Яго жыццё i рэвалюцыйная дзейнасць стане тэмай многiх твораў пiсьменнiкаў, кампазiтараў i мастакоў.


 
design by:Зьміцер Чырэц                                      copyright©: Зьміцер Чырэц, 2005г. E-mail:litaratura@gmail.com. Усе правы абаронены.