Ядвігін Ш.
Кароткія біяграфічныя звесткі:
Нарадзіўся Ядвігін Ш. (Антон Лявіцкі) у 1869 г. у маёнтку Добасня Магілёўскай губерніі ў сям'і ўпраўляючага. Скончыў Мінскую гімназію. Вучыўся на медыцынскім факультэце Маскоўскага універсітэта. У 1890 г. за ўдзел у студэнцкіх хваляваннях быў арыштаваны і выключаны з універсітэта.
Па вяртанні на радзіму - памёр бацька і згарэў бацькоўскі дом. Працаваў памочнікам аптэкара ў Мінску і ў Радашковічах.
У 1903 г. выехаў у Вільню. Супрацоўнічаў з рэдакцыяй "Виленского вестника", з утварэннем "Нашай Нівы" - актыўны карэспадэнт, затым нейкі час загадчык літаратурнага аддзела беларускамоўнай газеты.
У 1910 немалады і слабы здароўем Ядвігін Ш. зрабіў пешае падарожжа з Вільні ў родную Карпілаўку з мэтай "заглянуць пад саламяныя стрэхі ў тыя куткі-куточкі, аб каторых столькі-то пішуць, сдзячы ў горадзе".
З 1915 працаваў ў Беларускім Таварыстве помачы ахвярам вайны.
У маскоўскай турме пераклаў на беларускую мову папулярнае ў той час апавяданне У. Гаршчына "Сігнал", якое ў 1891 г. выйшла асобнай кніжкай у Маскве. Друкавацца на роднай мове да пачатку 20 ст. Ядвігін Ш. па сутнасці магчымасці не меў. Першыя ягоныя творы былі напісаны на рускай і польскай мовах.
у 1892 Г. спрабаваў паставіць у Радашковічах спектакль па ўласнай камедыі "Злодзей", аднак пастаноўку ўлады не дазволілі.
Першае беларускамоўнае апавяданне "Суд" з'явілася ў 1906 годзе ў газеце "Наша доля". Пры жыцці пісьменніка выйшлі паэма "Дзед Завала" (1910), зборнікі апавяданняў "Бярозка" (1912), "Васількі" (1914). У 1920 г. друкаваліся раздзелы незакончанага рамана "Золата".
Памёр ад сухотаў у Вільні ў 1922 г.
Warning: include() [function.include]: URL file-access is disabled in the server configuration in /home/litaratura/domains/litaratura.belarushosting.org/public_html/jadvigin/index.php on line 49
Warning: include(http://litaratura.belarushosting.org/reklama.php) [function.include]: failed to open stream: no suitable wrapper could be found in /home/litaratura/domains/litaratura.belarushosting.org/public_html/jadvigin/index.php on line 49
Warning: include() [function.include]: Failed opening 'http://litaratura.belarushosting.org/reklama.php' for inclusion (include_path='.:/usr/local/lib/php') in /home/litaratura/domains/litaratura.belarushosting.org/public_html/jadvigin/index.php on line 49
|