Сапраўдны зорны час настаў для беларускай літаратуры ў пачатку XX стагодзя. На небасхіле беларускай паэзіі, прозы, драматургіі заззялі тры зоркі першай велічыні - Янка Купала і Якуб Колас, Максім Багдановіч. Плённа працавалі Цётка (Алаіза Пашкевіч), Алесь Гарун, Карусь Каганец, Ядвігін Ш., Максім Гарэцкi. У друку часта з’яўляліся імёны Сяргея Палуяна, Антона і Івана Луцкевічаў, Вацлава Ластоўскага. Засявалася беларуская ніва словам праўды, дабра з надзеяй на добры ўмалот і багаты ўраджай. Але новая навала накацілася на беларускі народ. Стагоддзямі беларуская літаратура развівалася на выжыванне. Каб надрукаваць, беларускі верш часам выдаваўся за балгарскі ці яшчэ які-небудзь іншы. Ды наш народ ніколі не пакiдаў песні, слова прарочага, мастацкага, каб не знікнуць бясследна ў грознай віхуры ліхалецця, каб не патануць у чорнай прорве бездухоўнасці, асляплення, занядбанасці. Літаратура рабіла народ нацыяй, як магла, адсоўвала Чарнобыль бездухоўнасці і
забыцця.
Уладзімір Дубоўка яшчэ задоўга да чарнобыльскай бяды ў 1926 годзе пiсаў:
О Беларусь, мая шыпшына,
Зялёны ліст, чырвоны цвет!
У ветры дзікім не загінеш,
Чарнобылем не зарасцеш.
Што гэта? Прабачанне, прадчуванне немінучай навалы ці звычайнае прароцтва неўміручасці нашага духу? Перамагаючы чужое, няноснае, прыўнесенае звонку, беларуская літаратура ішла да свайго нацыянальнага выяўлення, кондавага, аснатворнага, падваліннага. Учытваючыся ў радкі мастацкай творчасці пачатку XX стагоддзя, мы ўбачым як мужык - асноўны герой беларускай літаратуры - у скрусе гаруе часам, што ён нічым не вызначыўся, усё яшчэ той самы, як і быў, не змяніўся, не пабачыў свету, а то раптам з сумам і жалем, праз "смех скрозь слёзы" убачыць і адчуе, што ён ужо не той самы, што змяніўся, стаў не такім, якім быў дагэтуль, што "вылучаўся" са свайго, кондавага, адвечнага прывычнага свету. Чым больш беларус заставаўся беларусам, самім сабою, чым больш "мужычага" было ў ім, тым болей у ім было чалавечага, па вобразнаму выказванню Алеся Разанава, тым больш зямнога, агульначалавечага.
У пераадоленні знешніх уплываў, у адстойванні глыбоканацыянальных асаблівасцей - асноўная тэндэнцыя развіцця беларускай літаратуры. Ад "раскіданага гнязда" у Я. Купалы на пачатку стагоддзя - да разбурэння ўнутранага свету "людзей на балоце" пад уплывам знешніх абставін і ідэалогіі ў І. Мележа, калі нібыта да новай цывілізацыі далучаецца не толькi закінутая вёсачка, замкнёная сістэма маральна-этычных і духоўных каштоўнасцей чалавека, а нішчыцца, нівеліруецца і раздзіраецца на кавалкі душа селяніна-працаўніка, якому ўсё яшчэ няма месца ў новым свеце - такі шлях беларускай літаратуры нашага XX стагоддзя.
У 20-ыя гады "распалавіненая" Беларусь жыла сваім жыццём. Чуўся голас надзеі і чакання дэмакратычных змен паэтаў "з-пад саламяных стрэх" Заходняй Беларусі, якія выяўлялі настроі працоўных мас: Ул. Жылка, І. Абдзіраловіч, Н. Арсеннева, К. Сваяк, Ф. Аляхновіч, Хв. Ільяшэвіч, М. Танк, В. Таўлай, М. Машара, М. Васілёк, П. Пестрак, - іх лёсы, і творчыя, і асабістыя, склаліся па-рознаму.
На хвалі шырока тады абвешчанай "першай беларусізацыі" актыўна - прыліў за прылівам - ішлі ўсё новыя і новыя сілы ў літаратуру ва ўсходняй Беларусі. Першым узнікла літаратурнае аб'яднанне "Маладняк", якое з ініцыятыўнай групы з шасці чалавек вырасла да 500 аўтараў. Не ўсе з іх сталі прафесійнымі літаратарамі. Празмерная запалітызаванасць, лозунгавасць і "бурапеннасць" - касмічна-планетарнасць матываў іх творчасці хутка нарадзiлі новыя літаратурныя групоўкі. З'явілася "Узвышша", якое мела на мэце "даць" сапраўдную развітую мастацкую творчасць, уровень з іншымі літаратурамі свету. Пазней утварыліся "Полымя", "Пробліск", "Беларуская літаратурна-мастацкая камуна" і іншыя літаратурныя суполкі. Пісьменнікі знаходзіліся "ў віры жыцця", будучы ўцягненымі ў вірлівыя патокі часу, а часамі высвечваючы і "крывавыя віры" чалавечай псіхалогіі, бачачы, як "віры
часу" закружваюць, зацягваюць у свой круга-бег, у сутонне ўседазволенасці, камчванства і дэспатыі. У ЗО-ыя гады наша літаратура становіцца нібы вуліцай з аднабаковым рухам. Знешне гэты працэс насіў характар набліжэння літаратуры да жыцця. Творы напаўняліся штурмавым пафасам першых пяцігодак, ад літаратуры патрабавалася, каб яна дапамагала "варыць" сталь, "падносіць" цэглу, а фігура паэта бачылася не інакш як на пярэднім краі барацьбы за новы лад, ад яго патрабавалася быць удзельнікам, а не рэгістратарам усіх падзей і змен. Ды вось яшчэ адно ліха, яшчэ адна бяда літаратуры, што яна заўжды станавілася "гарачым цэхам", часам небяспечным для жыцця. Зніклі ў сутарэннях сталінскіх турмаў, запоўнiлі ГУЛАГi многія беларускія пісьменнікі. Адны з іх загінулі, другія былі амаль на тры дзесяцігоддзі выключаны з літаратурнага працэсу. Не стала В. Маракова, Т. Кляшторнага, М. Чарота, А. Дудара, А. Вольнага, М. Гарэцкага, М. Зарэцкага, П. Галавача, В. Каваля, С. Баранавых, С. Дарожнага
, Ул. Галубка, М. Мрыя, А. Моркаўкі, Б. Мікуліча і інш. Адпакутавалі ў глухой тайзе Ул. Дубоўка, С. Грахоўскі, Я. Скрыган, С. Ліхадзіеўскі, А. Пальчэўса і інш. Сумнавядомы афарызм Сталіна, які, рэагуючы на арышт апоішніх сямнаццаці беларускіх пiсьменнікаў, раптам змяніў гнеў на літасць: "Ліквідаваць ордэры, а выдаць ордэны".
У пасляваеннай літаратуры шмат шкоды нарабіла так званая "тэорыя бесканфліктнасці", калі мастак павінен быў маляваць лёс пераможцаў, паказваючы барацьбу добрага ды яшчэ за лепшае. Выпрацоўваецца культ сілы і энергіі, вобраз жыццястойкасці: мускулісты, з квадратным тварам магутны асілак ў камбінезоне і энергічная прыгажуня з русявай касой і пружыністай хадою. Жыццё малявалася як заможнае, шчаслiвае, бясхмарнае. Банкеты, вяселлі, вечарынкi запаўнялі старонкі кніг - "віно цякло ракою, сусед паіў суседа". Такім быў рэалізм па заказу - сацыялістычны рэалізм у дзеянні. Ад літаратуры патрабаваўся новы герой. "Няшчасная тая краіна, якая пастаянна мае патрэбу ў героях", - пісаў Б. Брэхт. Надзвычай "ураджайным" на прыход у літаратуру новых пісьменніцкіх імёнаў быў пачатак 60-ых гадоў. Гэта пакаленне называлі пакаленнем, абпаленым вайною, або яшчэ філалагічным сузор’ем. Інтэлектуальны ўзровень той літаратуры даволі высокі.
У паэзіі гэта былі: Р. Барадулін, С. Гаўрусёў, А. Вярцінскі, В. Зуёнак, Н. Гілевіч, П. Макаль, А. Лойка, А. Грачаннікаў, А. Пысін і інш. У прозе вылучаліся: М. Стральцоў, Ул. Караткевіч, І. Чыгрынаў, Б. Сачанка, І. Пташнікаў, А. Кудравец, Я. Сіпакоў, В. Адамчык і іншыя.
Рэцыдывы старых хвароб палезлі наверх у брэжнеўскiя часы, калі вытворчасць і "выхад з прарываў", мелiярацыя і змаганне за ўраджай зноў запаланілі, як у 30-ыя гады, творы мастацтва. Выхад з крызісу літаратура шукала ў гісторыі і філасофіі, інтэлектуальнай прозе, паэзіі, драме. Таму невыпадковы поспех, які выпаў на долю выдатных пiсьменнікаў Ул. Караткевіча, М. Стральцова і інш.
"Сена на асфальце" - вёска ў горадзе - гэта своеасаблівая формула жыцця пакалення шасцідзесятнікаў, паэтаў і празаікаў, а сам зборнiк пад такой назвай, як і многія творы М. Стральцова, гэта - проза высокага гатунку, пластычная, гнуткая, эмацыянальная, настраёвая. Разам з кнігамі Я. Сіпакова "Усе мы з хат", "Жыві, як хочацца", альбо ў адначассі з ягонай інтэлектуальнай прозай (цыкл апавяданняў "Жанчына сярод мужчын", зборнік "Спадзяванне на радасць" і іншыя ці зборнік прозы В. Іпатавай "20 хвілін з Немізідай") - яркая з'ява ў навелістыцы, "парушальнiкi спакою", шчырае жаданне выйсці на новыя жанваравыяўленчыя тэндэнцыі ў літаратуры, даючы нейкую чацвёртую рэальнасць, не толькі тое, што ёсць, што будзе, але і тое, што магло быць, мадэліруючы жыццё і сiтуацыі, праяўленні характараў у новых вымярэннях, доўга не вышукваючы сваіх персанажаў, а сустракаючы іх "на вуліцы, сярод
іншых" - своеасаблівая адкрытая проза - у нечым блізкая да вядомага нам патоку свядомасці. Гэтая творчасць мае тэндэнцыю развівацца ў напрамку інтэлектуальнага мастацтва - не тыповае ў тыповым, па хрыстаматыі, а лагізіраваныя характары ў лагізіраваных абставінах, гэта значыць логікай мастацкай фантазіі створаныя вобразы ў не менш лагічна мажлівых сітуацыях (аповесці-канцэпцыі, апавяданні-канцэпцыі), з выразнай доляй дыдактыкі, ярка-ярка выяўленай маралі і аўтарскай ацэнкі. Амаль усе героі той прозы вяртаюцца ў свой учорашні дзень. Але ўчорашняга не вернеш. Трэба будаваць сваё жыццё. Такі вывад робіцца ў літаратуры. Працэсы перабудовы грамадства ў многім набліжала і наша літаратура. У лепшых творах выспявалі ідэі "жыцця не па мне", змагання з "двайной мараллю", паступова бралі верх агульначалавечыя пачуцці, нормы і прынцыпы.
Чалавек зможа многае, калі ў любой сітуацыі здолее заставацца самім сабою. А такія сітуацыі ў першую чаргу ствараліся ў экстрэмальных умовах, на пароэе "жыцця і смерці", на рубяжах дабра і зла, вернасці і здрады, на мяжы чалавечых мажлівасцей. Сусветную славу заваявалі сёння творы В. Быкава пра вайну, пра чалавека-работнiка на фронце. Ад "акопнай" праўды пісьменнік ішоў да філасофскага асэнсавання вайны як "знака бяды", сімвалаў бяды - прыкмет поўнага вынішчэння на зямлі, расчалавечвання асобы. Творы В. Быкава напісаны на матэрыяле ваенных гадоў, але яны распавядаюць і пра наш сённяшні час, наогул расказваюць пра чалавечую асобу. Галоўная заслуга В. Быкава ў тым, што ён паказаў мяжу трываласці чалавечага духу, крайнія рубяжы яго жыцця, гранічнае напружанне фізічных і духоўных сіл, апошнія намаганні, калі чалавек імкнецца выжыць, але і застацца чалавекам. Даследаванне вядзецца на мяжы "жыцця і смерці", "вернасці
і здрады", "геройства і палахлівасці", многія мастацкія рэчы ў празаіка маюць прытчападобны характар, у іх абмаляваны сапраўды сітуацыі "парогавыя", "стрэсавыя", "альтернатыўныя", "непрадказальныя" (В. Быкаў: "Яго батальён", "Здрада", "Пастка", "Пайсці і не вярнуцца", "Дажыць да світання", "Кар'ер", "Сцюжа", "Аблава", "У тумане" і інш.). Акрамя згаданых вышэй беларускіх аўтараў, звернем увагу на лірычныя мініяцюры, празаічныя абразкі Я. Брыля і яго "Ніжнія Байдуны", дзе жыве стыхія каларытнага народнага жыцця, суседнічаюць гумар і сатыра, праяўляецца ўменне аўтара зазірнуць у душу народа, заўважаны вострая назіральнасць, аналітычны зрок, уменне "жывапісаць словам", даючы яскравы малюнак убачанага.
Цікавымі з'яўляюцца і жанрава-стылёвыя пошукі ў беларускай літаратуры XX ст. Можна вылучыць наступныя этапы творчай эвалюцыі новага стылю-часу. У беларускай прозе ў 20-ыя гады шырока бытаваў арнаментальны стыль, у якім перапляталіся самыя розныя стылёвыя дамінанты, пачаткі, дзе рублёная фраза суседнічала з рэалістычным апісаннем, альбо казачным зачынам. Такая проза М. Лынькова, В. Каваля, М. Нікановіча, С. Хурсіка, А. Дудара, А. Вольнага. На рубяжы 20-ых-ЗО-ых гадоў выразна акрэслілася тэндэнцыя маляваць жыццё герояў "праз гады" (П. Галавач), з’явіліся раманы-хронiкі аповесцi-лёсы, апавяданні-гісторыі жыцця. Шырока бытавалі так званыя "вытворчыя" раманы, аповесці, апавяданні - "прамова фактамі", дзе "ажывалі" "цэхавыя будні", "гады, як шторм", домны, гідрастанцыі, каналы. У "бесканфліктнай" прозе пасляваеннай пары дзейнічаюць "папяровыя", "крэмавыя" героі і
разгортваюцца такія ж "блакітныя" страсці. Гэта была ілюзорная проза, створаная па тэорыі "бесканфліктнасці". У лірыка-філасофскай прозе 60-ых гадоў упершыню, бадай, літаратура на ўвесь голас загаварыла пра Беларусь і беларусаў, пра нацыянальныя карані, самабытнасць пачуццяў і зямлі, непаўторнасць чалавечых адчуванняў. Гэта была "спавядальная проза", дзе вялікае месца займалі матывы асабістага, перажытага. У літаратуру прыйшло пакаленне паэтаў і празаікаў высокаадукаваных, сапраўдных інтэлігентаў свайго часу. Усе яны прайшлі праз гады вучобы ва ўніверсітэце, працавалі ў рэдакцыях газет і на радыё, мелі добрую філалагічную падрыхтоўку. Гэта былі празаікі Ул. Караткевіч, І. Чыгрынаў, В. Адамчык, Б. Сачанка, М. Стральцоў, І. Пташнікаў. У паэзіі выступалі В. Зуёнак, Р. Барадулін, А. Вярцінскі, Г. Бураўкін, Н. Гілевіч, А. Лойка, Ю. Свірка і інш.
Проза 70-ых - у аснове сваёй "канстатуючая", з якой чытач сам павінен быў рабіць вывад аб хітраспляценнях дабра і зла ў жыццi. Яна часам была фактаграфічная, апісальная, грашыла шмат у чым залішняй дэталізаванасцю і бытаапісальнiцтвам.
У "застойныя" гады літаратура малявала героя востра ранімага, крохкага сэрцам і мяккага душой, глыбокага, чуццёвага, з абвостраным адчуваннем дабра, праўды, справядлівасці, але не здольнага супрацьстаяць нахрапістаму і ваяўнічаму знешняму злу. 3 твора ў твор "вандравалі" гэткія "беданосцы" - няўдалыя Дон Кіхоты брэжнеўскiх часоў - бесхрыбетныя, маўклівыя цені жывых людзей. Краіна жыла двайной мараллю, патанала ў хабарніцтае, крывадушшы, хцівасці, круцельстве, нядбайнасці. А на старонках кніг, у кіно, на падмостках сцэны існавалі наскрозь недацёпы, няўклюды і няўдаліцы тыпу "студэнта кулінарнага тэхнікума" ў выказанні Г. Хазанава, ці п'янае '"Мурлін-Мурло" ў пастаноўцы А. Райкіна, ці прымітыўных "жанчын з народа" - гарадской і вясковай - Аўдоцці Нікіцічны i Веранікі Маўрыкіеўны. Бесклапотныя героі, бяссрэбранікі, няўдачнікі і інтэлектуалы, жывучы ў "сне і на яву", якія ад неба адарваліся,
але і зямлі не дасталі, запаланілі старонкі кніг. Страчанае пакаленне? Толькi прырода - змаганне за экалогію, за нашы лясы і рэчкі, за палі і лугі, за нашы пушчы і ратавала персанажаў. ("Паляванне на апошняга жураўля" А. Жука, "Неруш" В. Казько, "Пушча" В. Карамазава).
"Быт і быццё" чалавека імкнуліся паяднаць пісьменнікі першай паловы 80-ых. У лепшых творах падаваліся розныя эстэтычныя аспекты дабра і зла і іх праяўленне ў характарах персанажаў. Проза імкнулася раскрыць крохкасць і ранімасць душы чалавека, дайсці да маральных асноў у характары. Жыццё чалавека - гэта сачыненне на вольную тэму, і як яго напішаш - залежыць менавіта ад цябе аднаго. Такі змест рамана А. Кудраўца "Сачыненне на вольную тэму", а таксама многіх твораў таго часу: "Непрыкаяны маладзік" А. Асіпенкі, "Градабой" Л. Місько, "Доказ ад процілеглага" В. Гiгевіча, "I сніўся сон" А. Жука, "Інтэрнат на Нямізе" І. Навуменкі, "Спакуса" Т. Бовдар і інш.
Філасофска-канцэптуальны погляд на свет чалавека - характэрная адзнака літаратуры апошняга часу. Літаратура як бы адкрывае нанова свет і чалавека ў гэтым свеце, развівае матывы "чалавека ў сям'і", "сям'і ў народзе", а "народа ў свеце", уздымаючы агульначалавечыя каштоўнасці. Пісьменнікі нацыянальныя, народныя амаль заўсёды з'ява сусветнай літаратуры. Праходзяць гады, а кніга, напрыкпад, Я. Коласа "Новая зямля" - не старэе, а яшчэ больш прываблівае. Яна пра зямлю беларускую і беларуса-працаўніка на ёй, пра ўладу зямлі над чалавекам і чалавека над зямлёй, яго адвечнае імкненне мець уласны надзел, "прыдбаць свой кут", быць гаспадаром на сваёй аблозе. Да залатога фонду беларускай культуры можна аднесці і творцасць па змесце касмічнапланетарнага, але рэалістычнага і вельмі зямнога крылатага - бяскрыдлага паэта М. Багдановіча, у паэзіі якога Чалавек Зоркі — Сусвет - Зямля паядноўваюцца. Хто мы такія?.. "
I нясецца за сонцам зямля. Хто мы такія? Толькі падарожныя, - папутнікі сярод нябёс. Нашто ж на зямлі сваркі і звадкі, боль і горыч. Калі ўсе мы разам ляцiм Да зор?"- так на пачатку нашага стагоддзя звяртаўся да людзей паэт-вяшчун, паэт-прарок, класік беларускай літаратуры Максім Багдановіч. Канцэптуальны змест паэзіі Максіма Багдановіча - лёс Беларусі і беларуса ў вялікім свеце.
Янка Купала ішоў да людзей і чалавецтва з думкай пра Маладую Беларусь, якая "з сакалінай сям'і", што павінна заняць "свой пачэсны пасад між народамі". Сёння нам стаў вядомы новы, нязвыклы і ў многім нечаканы Купала, дзякуючы творам, якія захаваліся і перавыдаваліся за мяжой, у якіх паэт выразіў сваю паэтычную канцэпцыю дзяржаўнасці Беларусі, адказнасці кожнага за лёс краіны, народа, за лёс роднай мовы, ды, зрэшты, і за свой уласны лёс.
У забароненых, рэпрасаваных вершах і паэмах Я. Купалы, якія адносяцца і да некаторых твораў савецкага часу і да яго творчасці дарэвалюцыйнай пары, праявіліся роздум і скруха над лёсам Бацькаўшчыны, вера ў лепшую долю народа. Гэта малавядомыя вершы і паэмы Я. Купалы дакастрычніцкай пары: "Забраны край", "Казка аб песні", "Беларушчына", "Папросту", "Сваякi", "Смейся!..", "Увесь да дна...", "Брату-Беларусу", "Над Нёманам", "На Куцьцю", "3 мінулых дзён", а таксама творы савецкага часу, якія не часта, або зусім не выдаваліся ў зборах твораў: "Крыўда", "Жыды", "Наша гаспадарка", "Перад будучыняй", "Пазвалі вас", "На вайсковыя матывы", "Паўстань з народа нашага...", "Акоў паломаных жандар". Паэт быў на свабодзе, але вершы ягоныя знаходзіліся за "кратамі", пад
цэнзурнай забаронай. Цяпер яны вернуты народу. Нацыянальную самасвадомасць беларусаў добра раскрываюць творы К. Чорнага, І. Мележа, І. Чыгрынава, І. Пташнікава, А. Кудраўца, В. Казько, Я. Скрыгана, І. Шамякіна. Мастацкім летапiсцам нашага часу з'яўляецца пісменнік І. Шамякін, феномен поспеху якога ўключае актуальнасць, надзённасць, праблематычнасць і займальнасць. Творы маюць свайго чытача. Пра зямлю Заходняй Беларусі, пра лёсы яе людзей - раманы В. Адамчыка, празаіка ўдумлівага, глыбокага, сапраўднага майстра мастацкай прозы. Агледзіны жыцця выдатных людзей сапраўды здольны ўзвышаць душу і ўзбагачаць духоўна, што даволі ўдала дапамагаюць зрабіць кнігі-эсе А. Лойкі "Як агонь, як вада" - пра Я. Купалу і "Сонца маладзіковае" - пра Ф. Скарыну, В. Коўтун "Крыж міласэрнасці" - пра Цётку (Алаізу Пашкевіч), В. Хомчанкі "Пры апазнанні - затрымаць" - пра Ф. Багушэвіча.
У беларускай паэзіі найбольш выразна акрэсліліся некалькі тэндэнцый, плыняў, адна з якіх моцна звязана з народнай песеннай традыцыяй, якая арыентуецца на фальклорныя вытокі, моцная сваімі трывалымі каранямі з народнай глебай (творы Н. Гілевіча, В. Зуёнка, П. Броўкі). Другая - традыцыйна класічнага складу з гармоніяй формы і зместу (вершы і паэмы А. Куляшова, А. Пысіна, С. Законнікава). Выразны голас паэтаў з ярка выяўленым грамадскім болем, дзе "пропаведзь і споведзь", "лірыка і публіцыстыка" сплаўлены ў адзінае цэлае, "прапушчаны" праз сэрца, калі паэзія - гэта ўчынак, "удар у твар любой несправядлівасці", а голас паэта падобны ражку, падаючыся ў вузенькае горла чутны далёка (паэзія П. Панчанкi, Р. Барадуліна, А. Вярцінскага і іншых).
Шырока галініцца народна-традыцыйная, але і наватарская па форме філасофска-інтэлектуальная паэзія. Так, М. Танк упершыню шырока "ўжыў" на беларускай глебе верлібр - свабодны верш, свабодны ад рыфмы, часам і рытму, верш, народжаны сплавам, гармоніяй думкі і пачуцця, верш-развагу, аналіз, экспромт, тым самым паставіўшы сваё імя ў адным шэрагу са слыннымі майстрамі гэтага жанру ў сусветнай літаратуры (Пабло Неруда-Чылі, Яніс Рыцос-Грэцыя, Жак Прэвер - Францыя і інш.). М. Танк у адным са сваіх вершаў-верлібраў пiсаў: "Закалыхваючы, Пэўна, стомленая, Памылілася маці: Не на верацяно, А на сэрца маё Сваю песню навіла. Я і сёння асцярожна, 3 хваляваннем Разматваю Клубок песень..."
Ніткай матчынай песні з'яўляецца ўся паэзія гэтага выдатнага паэта славянскага свету, вядомага ў свеце майстра свабоднага верша - верлібра. У гэтым жа рэчышчы плённа працуюць А. Вярцінскі, П. Макаль, А. Разанаў. Беларуская паэзія моцная творчасцю сваіх паэтэс. Л. Геніюш (беларуская Ганна Ахматава), працягваючы традыцыі першай асветніцы і першай кананізаванай святой на Беларусі Ефрасінні Полацкай, увесь час імкнулася дастукацца да сэрцаў братоў-беларусаў, з трымценнем несучы па нялёгкім жыцці ідэі Бацькаўшчыны і нацыянальнага Адраджэння. Лёс не быў літасцівы да паэткі, але яна не зламалася, як і многія выхадцы з Заходняй Беларусі. Вучылася з мужам у Чэхіі, там далучылася да беларускага народніцка-незалежніцкага руху, стала зхавальніцай Беларускага Архіва БНР у Празе, пасля вайны была дэпартавана органамі НКВД у Мінск, адседзела ў сталінскіх лагерах, перажыла астракізм і адчуджэнне ў роднай Зэльве пасля вяртання, але выстаяла і перамагла. Дакументальная
аповесць "Споведзь" і зборнік вершаў "Белы сон" - лаканічныя, шчымлівыя і праўдзівыя радкі, напісаныя "крывёю сэрца":
За бацькаўскую родную мову,
За культуру, за праўду сваю,
I за вернасць радзімаму слову
Столькi мук у няроўным баю!
Не, дарэмна пагрозы і здзекі,
Трыбуналы, канвой, ланцугі,
Мы - за права - быць чалавекам,
I за край наш усім дарагі!
У адным са сваіх вершаў паэтэса шчыра прызнаецца:
... Бо сваёй дарагой Беларусі
Усё, што ў сэрцы, даўно аддала.
Важкі ўклад у паэзію зрабілі К. Буйло, Е. Лось, В. Вярба, Я. Янішчыц, сучасныя паэтэсы В. Іпатава, Р. Баравікова, Н. Мацяш, Г. Каржанеўская, Т. Бондар, В. Аколава, В. Коўіўн, чые галасы чутны ў мнагагалоссі нашых дзён, чые адчуванні з'яўляюцца для многіх з нас камертонам трымцення душы. Гэта драматызаваная, але і пачуццёвая лірыка, "плачу без слёз", душэўная споведзь, паэзія болю, страт, лакут, пратэсту і надзей. "Вярнуліся" зноў на сваю радзiму творы многіх паэтаў, празаікаў замежжа: М. Сяднёва, У. Глыбіннага, Ул. Клішэвіна, Ю. Віцьбіча, К. Акулы, А. Салаўя, М. Кавыля, Ул. Клішэвіча, Я. Золака, В. Адважнага і многіх іншых.
Пакручасты і нялёгкі лёс выпаў на долю паэтэсы далёкага замежжа Н. Арсенневай, якая паходзіць з таго роду, што даў па мацярынскай лінii рускага паэта М. Ю. Лермантава і якая апошнія некалькі дзесяцігоддзяў жыла ў Амерыцы.
Паэтэса актыўна выступала за рэалізацыю нацыянальнай незалежніцкай ідэі на Беларусі, хоць ніколі і не была палітыкам. Апошнім часам ў яе вершах усё выразней праступалі духоўны пачатак, вера ва ўсемагутнасць боскай сілы, якая не пакіне ні любы народ, ні край дарагі. Магутны Божа! Уладар сусветаў, Вялізных сонцаў і сэрц малых, Над Беларусяю ціхой і ветлай Рассып праменне свае хвалы. Так гучаць радкі з верша Н. Арсенневай "Малітва". Уключаны ў літаратурны працэс творы А. Мрыя, Б. Мікуліча, М. Гарэцкага, А. Гаруна, Ул. Жылю, Л. Родзевіча і іншых.
У 80-ых гадах "вярнулася" да беларусаў і п'еса Я. Купалы "Тутэйшыя", моцна ўзняўшы ўзровень нашай адзінайна сённяшні дзень беларускай літаратуры. Я. Купала некалі пісаў:
Я не чыноўнік, і не граф, не князь,
Таксама - я не турак і не грэк.
I нават не паляк і не маскаль,
А проста я тутэйшы чалавек!
Моладзь - новая нацыя - шырока ідзе ў літаратуру, на пярэдніх лініях змагаючыся за новае Адраджэнне. "Тутэйшыя" - так называлася і новае літаратурнае аб'яднанне 80-ых гадоў, што, поруч з "Талакой", "Узгор'ем" і іншымі рухамі нацыянальна свядомай моладзі, імкнуліся актыўна ўплываць на літаратурны працэс, праяўлялі і праяўляюць шчырыя клопаты пра развiццё літаратуры і роднай мовы, рост нацыянальнай самасвядомасці народа. Л. Галубовіч (Зборнік "Таемнасць агню" і "Споведзь бяссоннай душы"), А. Глобус ("Парк", "Адзінота на стадыёне"), А. Сыс ("Агмень", "Пан Лес"), С. Сокалаў-Воюш ("Кроў на сумётах") і многія іншыя маладыя паэты прабіваюцца да свайго чытача праз тоўшчу напластаванняў нацыянальнага нігілізму, засілля ідэалагiчных догмаў, эпігонства і графаманію. Маладыя працуюць у літаратуры ўпэўнена, хораша, часта эксперыментуюць.
Калі б давялося скласці тэатральную афішу з таорамі нацыянальнай драматургii, дык там стаялі б несмяротная купалаўская п’еса "Паўлінка", якой адкрываецца кожны новы тэатральны сезон у тэатры імя Я. Купалы, яго ж драмы "Раскіданае гняздо", "Тутэйшыя п’еса-вадэвіль "Сялянка" (паводле В. Дуніна-Марцінкевіча), п’есы К. Крапівы ("Мілы чалавек", "Брама неўміручасці"), А. Макаёнка ("Пагарэльцы", "Святая прастата"), А. Дударава ("Вечар", "Радавыя", "Купала", "Князь Вітаўт"), М. Матукоўскага ("Амністыя", "Алошняя інстанцыя"), А. Петраіпкевіча ("Напiсаннае застааецца", "Соль"), У. Бутрамеева ("Крык на хутары" або "Страсці па Аўдзею").
"Запытай сябе сам", - вось лейтматыў многіх твораў А. Макаёнка, які "вывеў" беларускую драматургію да шырокага гледача і чытача ад Брэста да Уладзівастока, а таксама за межы былога СССР. Быў час, калі п’эсы драматурга ставіліся ў васьмідзесяці тэатрах адразу. Яны набліжалі змены ў нашым паўсядзённым існаванні, бо мастака заўсёды прыцягвалі калізіі маральнага жыцця грамадства і прырода чалавека, гарманізацыя чалавечай асобы, якая адчувае на сабе пастаянны знешні ціск.
Заўважныя поспехі беларускага літаратуразнаўства і крытыкі, найперш, дзякуючы даробку С. Александровіча, Ул. Калесніка, Р. Бярозкіна, А. Мальдзіса, Ул. Конана, Г. Кісялёва, М. Мушынскага, А. Сідарэвіча, С. Лаўшука, С. Кавалёва і іншых.
Беларуская літаратура - гэта цэлы свет - багаты, шматнаселены, са сваімі клопатамі і праблемамі.
Сёння беларуская літаратура ў вялікай хадзе, на дарозе да дабра, праўды, справядлівасці.
Не ізаляванай і не правінцыяльнай бачыцца нам сёння наша беларуская літаратура. Яна развіваецца ўпоравень з іншымі літаратурамі свету. Гэта літаратура, якая ўсебакова і аб'ектыўна расказала пра Беларусь і беларусаў у свеце, пра жыццё народа на гістарычных скрыжалях часу. Яна развівалася разам з народам, абнаўлялася і адраджалася. Яна замацавала багаты духоўны вопыт бепарускага народа, нялёгкiя шляхі-дарогі нацыянальна-культурнага развіцця Беларусі.
Кніга пра бескарыснага ратаборца высокай ідэі ставіцца побач з рукатворнымі помнікамі чалавечай дзейнасці - з паўсядзённай працай людской. Такім "заключэннем аб жыцці" з'яўляецца ўся наша беларус-кая літаратура, якую нездарма называюць прыгожым пісьменствам.
<<<Назад на галоўную<<<
Warning: include() [function.include]: URL file-access is disabled in the server configuration in /home/litaratura/domains/litaratura.belarushosting.org/public_html/index2.php on line 119
Warning: include(http://litaratura.belarushosting.org/reklama.php) [function.include]: failed to open stream: no suitable wrapper could be found in /home/litaratura/domains/litaratura.belarushosting.org/public_html/index2.php on line 119
Warning: include() [function.include]: Failed opening 'http://litaratura.belarushosting.org/reklama.php' for inclusion (include_path='.:/usr/local/lib/php') in /home/litaratura/domains/litaratura.belarushosting.org/public_html/index2.php on line 119
|