Афанасій Філіповіч
Кароткія біяграфічныя звесткі:
Нарадзіўся каля 1597 года на Брэстчыне ў сям'і рамесніка. Атрымаў добрую адукацыю, працаваў хатнім настаўнікам у дзяцей магнатаў. У 1620-1627 гг. вучыў "маскоўскага царэвіча" (аднаго з самазванцаў) пры двары літоўскага канцлера Льва Сапегі. У 1627 г. стаў манахам віленскага Святадухаўскага манастыра, з 1633 г. - намеснік ігумена ў манастыры каля Пінска.
У 1637 годзе выправіўся да рускага цара паведаміць пра самазванца, якога рыхтуюць у Рэчы Паспалітай. Першым публіцыстычным творам стала пісьмо да цара Міхаіла Фёдаравіча "Гісторыя падарожжа ў Маскву".
Па вяртанні з Масквы абраны ігуменам брэсцкага Сімеонаўскага манастыра. Узначаліў барацьбу мясцовага праваслаўнага брацтва супраць уніятаў.
У 1643 годзе пасля выступлення на сойме быў арыштаваны і сасланы ў Кіеў, аднак апраўданы там царкоўным судом.
У 1644 годзе арыштаваны як дзяржаўны злачынца пасля перадачы рускаму паслу ліста Яна Лубы (самазванца).
У турме Афанасій Філіповіч напісаў шэраг вострых публіцыстычных артыкулаў. Варшаўскую турму змяніла ссылка ў Кіеў. Спадзеючыся на амністыю мітрапаліта, звёў свае творы ў дзіны твор - "Дыярыўш". Выйшаў на волю пасля смерці мітрапаліта ў 1647 годзе.
Па даносу, што дапамагаў казакам Б. Хмяльніцкага, ноччу 5/15/ верасня быў забіты польскімі жаўнерамі.

|