Аляксей Дудараў
Кароткія біяграфічныя звесткі:
Нарадзіўся ў 1950 г. у вёсцы Кляны на Віцебшчыне ў сялянскай сям'і. У 1968 г. скончыў Наваполацкае прафесійна-тэхнічнае вучылішча нафтавікоў і нейкі час працаваў на нафтаперапрацоўчым заводзе. Служыў у Савецкай Арміі (1968 - 1970). У 1976 г. скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Працаваў акцёрам, загадчыкам літаратурнай часткі ТЮГа, членам сцэнарна-рэдакцыйнай калегіі "Телефільм" (1976 - 1983). З'яўляецца сакратаром Саюза тэатральных дзеячаў Беларусі (з 1987 г.).
У друку пачаў выступаць з 1973 г. Пісаў апавяданні, казкі для дзяцей. Вядомасць атрымаў як драматург і кінадраматург. Па яго сцэнарыях пастаўлены фільмы "Суседзі", "Купальская ноч", "Белыя росы", "Восеньскія сны" і інш. Напісаў п'есы "Выбар", "Парог", "Вечар", "Радавыя", "Злом", "Вежа" (з У. Някляевым), "Купала" ("Князь Вітаўт"), "У прыцемках" і інш.
Warning: include() [function.include]: URL file-access is disabled in the server configuration in /home/litaratura/domains/litaratura.belarushosting.org/public_html/dudarau/index.php on line 42
Warning: include(http://litaratura.belarushosting.org/reklama.php) [function.include]: failed to open stream: no suitable wrapper could be found in /home/litaratura/domains/litaratura.belarushosting.org/public_html/dudarau/index.php on line 42
Warning: include() [function.include]: Failed opening 'http://litaratura.belarushosting.org/reklama.php' for inclusion (include_path='.:/usr/local/lib/php') in /home/litaratura/domains/litaratura.belarushosting.org/public_html/dudarau/index.php on line 42
|