Кузьма Чорны
Кароткія біяграфічныя звесткі:
Нарадзіўся Кузьма Чорны (Мікалай Раманоўскі) у 1900 г. у маёнтку Боркі Слуцкага павета, дзе бацькі служылі парабкамі. У 1908 г. сям'я пераехала ў мястэчка Цімкавічы на Капыльшчыну. Вучыўся ў Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі (1916 - 1919), на літаратурным аддзяленні педфака БДУ (1923 - 1925). Быў членам літаратурнага аб'яднання "Маладняк" (1923 - 1926), старшынёй "Узвышша" (1926 - 1931). У гады Вялікай Айчыннай вайны знаходзіўся ў эвакуацыі, пераважна ў Маскве. Удзельнічаў у выданні сатырычнай газеты-плаката "Раздавім фашысцкую гадзіну".
Пасля вызвалення Беларусі вярнуўся ў Мінск, дзе праз некалькі месяцаў памёр (лістапад 1944).

|