Цётка
Кароткія біяграфічныя звесткі:
Нарадзілася Цётка (Алаіза Пашкевіч) у 1876 г. у вёсцы Пешчына на Гродзеншчыне ў заможнай сялянскай сям'і. Вучылася ў віленскай прыватнай гімназіі Прозаравай, у Пецярбурзе на агульнаадукацыйных курсах Лесграфта (1902-1904). З'яўлялася адным з заснавальнікаў і членам ЦК Беларускай сацыялістычнай грамады. Прымала актыўны ўдзел у рэвалюцыйных падзеях 1905 г. у Вільні. Пад пагрозай арышту ў канцы 1905 г. эмігрыравала у Галіцыю. Некалькі разоў пад чужым прозвішчам наведвала радзіму. Прымала удзел у выданні першай беларускай легальнай газеты "Наша доля" (1906).
У 1911 г. у эміграцыі вышла замуж за літоўскага інжынера С. Кейрыса і, змяніўшы прозвішча, змагла вярнуцца ў Беларусь. З вандроўным тэатрам І. Буйніцкага аб'езділа нямала мястэчак і гарадоў. Выступала ў спектаклях "Па ревізіі" М. Крапіўніцкага, "У зімовы вечар" па творы Э. Ажэшкі. Была рэдактарам часопіса для беларускай моладзі "Лучынка" (1914).
З пачаткам першай сусветнай вайны працавала сястрой міласэрнасці ў ваенным шпіталі ў Вільні.
Пачала пісаць на пачатку 900-х гадоў пад уздзеяннем твораў Ф. Багушэвіча.
У эміграцыі ў 1906 г. выйшлі зборнікі вершаў "Хрэст на свабоду" і "Скрыпка беларуская". Выдала першыя кнігі на роднай мове для дзяцей: "Лемантар", "Гасцінец для малых дзяцей", "Першае чытанне для дзетак-беларусаў". Выступала як паэт, празаік, публіцыст, перакладчык.
Памерла ў 1916 г., дапамагаючы землякам у час эпідэміі тыфу.
Warning: include() [function.include]: URL file-access is disabled in the server configuration in /home/litaratura/domains/litaratura.belarushosting.org/public_html/cetka/index.php on line 46
Warning: include(http://litaratura.belarushosting.org/reklama.php) [function.include]: failed to open stream: no suitable wrapper could be found in /home/litaratura/domains/litaratura.belarushosting.org/public_html/cetka/index.php on line 46
Warning: include() [function.include]: Failed opening 'http://litaratura.belarushosting.org/reklama.php' for inclusion (include_path='.:/usr/local/lib/php') in /home/litaratura/domains/litaratura.belarushosting.org/public_html/cetka/index.php on line 46
|