Янка Брыль
Кароткія біяграфічныя звесткі:
Нарадзіўся ў 1917 годзе ў Адэсе ў сям'і чыгуначніка. У 1922 годзе сям'я Брылёў вярнулася на радзіму ў вёску Загор'е, што на Гродзеншчыне. Скончыў польскую сямігодку (1931), працаваў на гаспадарцы. У сакавіку 1939 года прызваны ў польскую армію, служыў у марской пяхоце. У верасні 1939 года пад Грыняй трапіў у нямецкі палон. Восенню 1941 года ўдалося ўцячы на радзіму. У гады Вялікай Айчыннай вайны быў сувязным, потым партызанам-разведчыкам.
Працаваў у рэдакцыі газеты-плаката "Раздавім фашысцкую гадзіну", часопісах "Вожык", "Маладосць", "Полымя", у Дзяржаўным выдавецтве БССР. З 1966 па 1971 г. займаў пасаду сакратара праўлення СП Беларусі.
У 1981 годзе прысвоена званне народнага пісьменніка БССР.
У 1938 годзе у заходнебеларускім друку выступаў як паэт. Аўтар кніг апавяданняў, аповесцей "Апавяданні" (1946), "Нёманскія казакі", "Вераснёвая рунь" (1949), "У Забалоцці днее" (1951), "На Быстранцы" (1955), "Жменя сонечных промняў" (1965), "Золак, убачаны здалёк" (1979), "На сцежцы - дзеці" (1988) і інш. Напісаў раманы "Граніца" (1949, незакончаны), "Птушкі і гнёзды" (1964). У сааўтарстве з А.Адамовічам і У.Калеснікам выдаў дакументальную хроніку "Я з вогненнай вёскі..." (1975).
Выступае як празаік, дзіцячы пісьменнік, крытык, перакладчык.

|