Ян Баршчэўскі
Кароткія біяграфічныя звесткі:
Нарадзіўся каля 1794 года ў вёсцы Мурагі на Расоншчыне. Вучыўся ў Полацкай езуіцкай калегіі. У 1820 годзе пераехаў у Пецярбург, арганізаваў літаратурны гурток выхадцаў з Беларусі. Быў рэпетытарам, гувернантам, служыў у марскім ведамстве.
Першыя творы, паэмы "Пояс Венеры" і "Псіхея" на польскай мове, напісаў у 1809 годзе будучы навучэнцам Полацкай езуіцкай калегіі. Да беларускамоўных вершаваных твораў належаць "Дзеванька", "Гарэліца", "Бунт хлопаў" ("Рабункі мужыкоў").
Большая частка твораў напісана на польскай мове, аднак у іх пісьменнік звяртаўся да беларускіх паданняў і легенд, фальклорных сюжэтаў і вобразаў ("Дзве бярозы", "Курганы", "Зарослае возера" і інш.).
З 1844 па 1846 гады выходзяць чатыры тамы самага значнага твора Яна Баршчэўскага "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях".
Памёр у 1851 годзе на Украіне.
Warning: include() [function.include]: URL file-access is disabled in the server configuration in /home/litaratura/domains/litaratura.belarushosting.org/public_html/barshcheuski/index.php on line 45
Warning: include(http://litaratura.belarushosting.org/reklama.php) [function.include]: failed to open stream: no suitable wrapper could be found in /home/litaratura/domains/litaratura.belarushosting.org/public_html/barshcheuski/index.php on line 45
Warning: include() [function.include]: Failed opening 'http://litaratura.belarushosting.org/reklama.php' for inclusion (include_path='.:/usr/local/lib/php') in /home/litaratura/domains/litaratura.belarushosting.org/public_html/barshcheuski/index.php on line 45
|