Максім Багдановіч
Кароткія біяграфічныя звесткі:
Нарадзіўся ў 1891 г. у сям'і беларускага фалькларыста, этнографа, мовазнаўцы А. Я. Багдановіча. Раннія гады (1892-1896) правёў у Гродне. Пасля смерці маці сям'я Багдановічаў пераехала ў Ніжні Ноўгарад. У 1916 г. скончыў Дзямідаўскі юрыдычны ліцэй у Яраслаўлі.
Упершыню прыехаў на Беларусь у 1911 г. Жыў у знаёмых у Ракуцёўшчыне (ля Маладзечна). Наведаў Вільню, дзе пазнаёміўся з сабранай І. Луцкевічам калекцыяй старажытных беларускіх вырабаў і рэчаў, сярод якіх былі слуцкія паясы.
Другі прыезд на радзіму - восень 1916 г. Працаваў у Мінску сакратаром губернскай харчовай камісіі. У сувязі з абвастрэннем спадчыннай хваробы (сухоты) на пачатку лютага 1917 г. выехаў у Ялту.
Першы друкаваны твор - алегарычнае апавяданне "Музыка" - з'явіўся ў газеце "Наша ніва" ў 1907 г. У 1913 г. у Вільні выйшла кніга вершаў "Вянок". Іншыя задуманыя кнігі "На ціхім Дунаі", "Красавік", "Шыпшына" не з'явіліся.
Выступаў як паэт, празаік, публіцыст, літаратуразнавец, крытык, перакладчык.
Памёр у маі 1917 г. у Ялце, дзе і пахаваны.
Творы:
Warning: include() [function.include]: URL file-access is disabled in the server configuration in /home/litaratura/domains/litaratura.belarushosting.org/public_html/bagdanovich/index.php on line 53
Warning: include(http://litaratura.belarushosting.org/reklama.php) [function.include]: failed to open stream: no suitable wrapper could be found in /home/litaratura/domains/litaratura.belarushosting.org/public_html/bagdanovich/index.php on line 53
Warning: include() [function.include]: Failed opening 'http://litaratura.belarushosting.org/reklama.php' for inclusion (include_path='.:/usr/local/lib/php') in /home/litaratura/domains/litaratura.belarushosting.org/public_html/bagdanovich/index.php on line 53
|