Warning: include() [function.include]: URL file-access is disabled in the server configuration in /home/litaratura/domains/litaratura.belarushosting.org/public_html/index.php on line 15

Warning: include(http://litaratura.belarushosting.org/top.php) [function.include]: failed to open stream: no suitable wrapper could be found in /home/litaratura/domains/litaratura.belarushosting.org/public_html/index.php on line 15

Warning: include() [function.include]: Failed opening 'http://litaratura.belarushosting.org/top.php' for inclusion (include_path='.:/usr/local/lib/php') in /home/litaratura/domains/litaratura.belarushosting.org/public_html/index.php on line 15

Warning: include() [function.include]: URL file-access is disabled in the server configuration in /home/litaratura/domains/litaratura.belarushosting.org/public_html/index.php on line 16

Warning: include(http://litaratura.belarushosting.org/meny.php) [function.include]: failed to open stream: no suitable wrapper could be found in /home/litaratura/domains/litaratura.belarushosting.org/public_html/index.php on line 16

Warning: include() [function.include]: Failed opening 'http://litaratura.belarushosting.org/meny.php' for inclusion (include_path='.:/usr/local/lib/php') in /home/litaratura/domains/litaratura.belarushosting.org/public_html/index.php on line 16

Warning: include() [function.include]: URL file-access is disabled in the server configuration in /home/litaratura/domains/litaratura.belarushosting.org/public_html/index.php on line 17

Warning: include(http://litaratura.belarushosting.org/counter.php) [function.include]: failed to open stream: no suitable wrapper could be found in /home/litaratura/domains/litaratura.belarushosting.org/public_html/index.php on line 17

Warning: include() [function.include]: Failed opening 'http://litaratura.belarushosting.org/counter.php' for inclusion (include_path='.:/usr/local/lib/php') in /home/litaratura/domains/litaratura.belarushosting.org/public_html/index.php on line 17
Галоўная старонка

     Вітаю вас, паважаныя наведвальнікі сайту, прысвечанага беларускай літаратуры. Тут вы знойдзеце інфармацыю па беларускіх дзеячах літаратуры як гістарычнага, так і сучаснага перыяду. Па меры накаплення інфармацыі пра таго ці іншага дзеяча, сайт будзе абнаўляцца. Калі ў вас таксама ёсць якая-небудзь інфармацыя, звязаная з якім-небудзь дзеячам Беларусі і вы хацелі б змясціць яе на гэтым сайце, то высылайце мне гэту інфармацыю на E-mail: litaratura@gmail.com. Буду вельмі ўдзячны.

З павагай, Зьміцер Чырэц.


Гістарычнае развіццё Беларускай літаратуры

     Мы спасцiгаем у лiтаратуры дух часу, з яе мы чэрпаем заканамернасцi руху, праблемы развіцця, даведваемся, чым жыў i жыве народ, пазнаём яго менталiтэт. Асноўныя пружыны руху часу i грамадства так сплецены з асноўнымi пружынамi лiтаратурнага развцця, што ix i трэба разглядаць разам: рух часу - рух жыцця - рух лiтаратуры. Дзякуючы творам лiтаратуры мы пазнаём край, жыццё народа ў гэтым кpai, пазнаём сябе i адкрываем свет.

     На працягу стагоддзяў беларуская лiтаратура дала свету больш, чым свет ведае пра яе. Яна развiвалася на агульначалавечых каштоўнасцях. У пошуках маральных асноў беларуская лiтаратура, як i расiйская, не мела, па словах Бялiнскага, cвaix сярэднiх вякоў. Лiтаратура Беларусi праходзiла свой паскораны шлях развiцця ў XIX - XX стагоддзi не толькi ў авалоданнi новымi жанрава-стылёвымi выяўленчымi мажлiвасцямi, паскораны шлях фармальных пошукаў i захапленняў, але i хутка выпрацавала разнастайныя тэндэнцыi, прыёмы, спосабы. У аснове сваей яна заставалася рэалiстычнай, тым не менш, у ёй шырока ўкаранялiся лiрычныя, рамантычныя, фантастычныя, натуралiстычныя i iншыя дамiнанты стылю.

     Многiя жанрава-стылявыя тэндэнцыi мастацкага адлюстравання прыходзiлася асвойваць што называецца "з лiстa", на чыставiк.

     Беларуская лiтаратура развiвалася з вусных апавяданняу, народных жартаў, анекдотаў, сцэнак, маналогаў, дыялогаў, паданняў, легенд, казак, прыпавесцей. Яна жывiлася сокамi вуснапаэтычнай творчасцi народа, нiколi не парывала сувязi з фальклорам, што складаў i складае яе магутны пласт i станавы хрыбет. У народзе творы тыя часам i жылi, захоўваючыся, становячыся фальклорам, будучы неаддзельнымi ад фальклору.

     Уявiм цяпер сабе, як у далёкiя часы прыходу хрысцiянства на нашы землi па дарогах Беларусi цягнулiся цэлыя вазы рэлiгiйных кнiг, а ў манастырах Полацка i Наваградка, Турава i Смаленска беларускiя чарняцы-мнiхi перапiсвалi старабеларускiя тэксты, старанна слiбiзуючы Бiблiю, казаннi, апокрыфы.

     на Беларусь прыйшла разам з хрысцiянскаю вераю ў Х стагоддзі. Паводле гiсторыка беларускай лiтаратуры М. Гарэцкага, можна размежаваць гiстарычнае дзеянне лiтаратуры Беларусi на: а) старабеларускую (ад прыняцця хрысцiянства да XIX ст.); б) новую (з XIX ст. да 80-ых гадоў); в) навейшую (ад 80-ых гадоў XIX ст. да нашых дзён). Асобны этап яе развiцця - XX стагоддзе з яго неардынарнымi падыходамi да жыцця i часу, з узлётамi i спадамi ў лiтаратуры. Пiсьменства на Беларусi мела ў аснове свайго развiцця аркоўнаславянскi пачатак (X-XII ст.), падрыхтоўчую пару (XIII- XV стст.), "залаты век" (XVI ст.), адносны спад пiсьменнасцi (XVII ст.) i ледзь не поўны заняпад у ХVIIIст. Яно шырылася, дзякуючы таму, што беларускiя князi i ўхоўнiкi, пiсьменныя людзi чыталi i спiсвалi тэксты з царкоўных, рукапiснакiрылаўскiх кнiг на грэчаскай мове для пашырэння веры i выратавання душы. Спачатку гэта былi творы з вiзантыйскага пiсьменства (X-XI стст.). Пры спiсваннi ў тэксты якраз i трапiлi асаблiвасцi старабеларускiх народных гаворак. Некаторыя пераклады на царкоўнаславянскую мову, дзе сустракалася шмат простай, як прынята казаць, вульгарнай мовы мясцовага люду, былi ў значнай ступенi самастойнымi творамi.

     Яшчэ i дагэтуль жывуць у народзе гутаркi, тыя апавяданнi, якiя ўзяты з вуснаў старцаў, лiрнiкаў, што хадзiлi па беларускiх кiрмашах, пераказваючы, напрыклад, "Жыццё Аляксея, Чалавека божага". Сляпы старацлiрнiк з хлапчуком-павадыром - фiгypa загадкавая i таямнiчая ў народнай вусна-паэтычнай творчасцi, галоўны вобраз у мастацтве, ды i ў самiм жыццi, роля якога ў пашырэннi прыгожага пiсьменства на Беларусi многiя стагоддзi заставалася выключнай. Шырока бытавалi мiфалагiчныя байкi, казаннi, апокрыфы аб Багародзiцы ("Як хадзiла Багародзiца па муках"). Потым пайшлi "Кронiкi" (Хронiкi), аповесцi, прыпавесцi, пераказы Тураўскага Евангелля ў XI ст. 3'яулялiся арыгiнальныя, уласнабеларускiя творы, да якiх адносiлiся такiя, як, напрыклад, жыццяпiсы Барыса i Глеба, Кандрата-пакутнiка, альбо Тэклi-першапакутнiцы. А хутка ў трох беларускiх княствах з'явiпся i першыя беларускiя пiсьменнiкi-першапраходцы, духоўныя пастыры народа - Кiрыла Typaўcкi, Ефрасiння Полацкая, Аўрам Смаленскi, Клiмент Смаляцiч i iнш. Шмат могуць сёння распавядаць нам казаннi i маленнi Кiрылы Тураўскага, аўтара шматлiкiх прамоў, прыпавесцей - старадаўнiх узораў прыгожага пiсьменства на ўзроўнi еўрапейскiх прамоўнiцкiх твораў сярэднявечча.

     Велiчная постаць заўзятай кнiжнiцы, сейбiта "разумнага, добрага, вечнага" асветнiцы i творцы Ефрасiннi Полацкай. Недзе з XII стагоддзя распачалося ўласна беларускае летапiсанне. Многiя полацкiя, тураўскiя i смаленскiя хронiкi не дайшлi да нас, хоць дакладна вядома, што яны былi нам вядомы цытаты з iх. Пра Беларусь i беларусаў можна сустрэць звесткi ў "Аповесцi мiнулых часоў" i Галiцка-Валынскiм летапiсе. Самы поўны летапiс - Крошка Быхаўца. Захавалiся на тэрыторыi Беларусi дакументы справаводства: "Угодчая грамата Полацка з немцамi 1200 г.", "Умова Полацка з Рыгай 1210 г.", "Угодчая грамата крывiчоў з немцамi 1214 г." i iнш. Адзiн з узораў беларускага пiсьменства - "Смаленская ўмова з немцамi 1229 г." - двухбаковае гандлёва-палiтычнае пагадненне, у якiм адлюстравалiся пачаткi беларускага права.

     У часы Вялiкага княства Лiтоўскага на беларускай мове з'явiлiся Метрыкi, Статуты. Эпоха Адраджэння на Беларусi звязана найперш з iмёнамi першадрукара i лiтаратара, доктара медыцыны i фiласофii Францiшка Скарыны, якi пicaў прадмовы i пасляслоўi да кнiг, якiя ён выдаваў на той мове, якая блiзкая да гаворак мясцовага люду. Рэфармацкi рух звязаны з iмёнамi Сымона Буднага, Васiля Цяпiнскага, Мiколы Гусоўскага. 3-пад пяра апошняга выйшла несмяротная паэма - "Песня пра зубра", напiсаная ў далёкiм Рыме, пра вечны дух беларускага народа і роднай зямлі Беларусі, непакору і вольналюбства. Багатыя пласты палемічнай літаратуры на Беларусі, дзе спакон веку перакрыжоўваліся не толькі шляхі з Захаду на ўсход, але і думкі, погляды, высновы (Ізафат Кунцэвіч і Лявон Карповіч, Мялецій Сматрыцкi, Лаўрэнцій Зізаній, Ілля Капіевіч, Георгій Каніскі). З'яўляецца палемічная публіцыстыка: "Прамова Мялешкі", "Ліст да Абуховіча". Невіна, а бяда беларускай літаратуры, што многія творы ў ёй існавалі і існуюць у адзінкавым, рэліктавым стане: адзіны верш, адзіны раман, адзіны зборнік. У Ловдане быў надрукаваны адзіны вядомы нам сёння верш сялянскага паэта Паўлюка Багрыма "Зайграй, зайграй, хлопча малы". Гэта ж якой долі трэба жахацца, каб не жадаць малому хлапчаняці самаму для сябе нават і падрастаць ("... Каб я большы не падрос ды ад бацькавых калёс"). “Энеіда навыварат" і "Тарас на Парнасе" - народныя паэмы з ліку ананімных твораў. Тарас, просты селянін, трапляе да багоў на Парнас. Гэта вобраз беларуса ў вялікім свеце, які хацеў бы бачыць і літаратуру свайго народа ўпоравень з іншымі ў адзіным сусветным літаратурным працэсе. Пра гэта дбалі Ян Чачот і Франц Савіч, Адэля з Устроні і Арцём Вярыга-Дарэўскі, пісар Віцебскай палаты дзяржаўных маёмасцяў паэт-дэмакрат Карафа-Корбут. "Беларускі Мальер" - Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч - клапаціўся пра развіццё драмы, камедыі, сам з дзвюма дочкамі ажьццяўляў пастаноўку п'ес ("Гапон, "Сялянка", "Пінская шляхта"). Выдавец, публіцыст і паэт, кандыдат права 26-гадовы Кастусь Каліноўскі - "Пугачоў з універсітэту" - выдаваў газету "Мужыцкая праўда", друкаваў вершы. Другi "мужыцкі адвакат" - Францішак Багушэвіч стаў першым прафесійным паэтам у беларускай літаратуры. Гэта ён упершыню вывеў беларуса, якi пазбаўлены свайго імя, у паэме "Кепска будзе". У адной з прадмоў да сваіх кніг паэт акрэсліў геаграфічныя (тэрытарыальныя) межы Беларусі. Паэт не быў адзіны. Услед ішлі Альгерд Абуховіч-Бандынэлі, Фелікс Тапчэўскі, Адам Гурыновіч, Янка Лучына. Ужо не лучынкай, а добрым зарывам разгаралася полымя беларускага пісьменства. "Загляне сонца і ў наша ваконца" – так называлася выдавецтва "нашаніўскай пары" (ад назвы газеты "Наша ніва"). Беларускае слова набыло легальныя форма існавання. На беларускай мове яшчэ ў дарэвалюцыйны час выхадзілі газеты "Віеlarus", "Гоман", "Вольная Беларусь", "Грамада", часопісы "Лучынка", "Саха", "Крапiва", "Раніца". Газеты "Наша доля" і "Наша ніва" сталі сапраўднай народнай трыбунай. 3'явіліся кнігі альманаха "Малая Беларусь", беларускія календары.




>>> Чытаць далей >>>


Warning: include() [function.include]: URL file-access is disabled in the server configuration in /home/litaratura/domains/litaratura.belarushosting.org/public_html/index.php on line 60

Warning: include(http://litaratura.belarushosting.org/reklama.php) [function.include]: failed to open stream: no suitable wrapper could be found in /home/litaratura/domains/litaratura.belarushosting.org/public_html/index.php on line 60

Warning: include() [function.include]: Failed opening 'http://litaratura.belarushosting.org/reklama.php' for inclusion (include_path='.:/usr/local/lib/php') in /home/litaratura/domains/litaratura.belarushosting.org/public_html/index.php on line 60


Warning: include() [function.include]: URL file-access is disabled in the server configuration in /home/litaratura/domains/litaratura.belarushosting.org/public_html/index.php on line 72

Warning: include(http://litaratura.belarushosting.org/copyright.php) [function.include]: failed to open stream: no suitable wrapper could be found in /home/litaratura/domains/litaratura.belarushosting.org/public_html/index.php on line 72

Warning: include() [function.include]: Failed opening 'http://litaratura.belarushosting.org/copyright.php' for inclusion (include_path='.:/usr/local/lib/php') in /home/litaratura/domains/litaratura.belarushosting.org/public_html/index.php on line 72